Пасада: выкладчык кафедры спецыяльнага фартэпіяна
Адукацыя: вышэйшая, Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі па спецыяльнасці “Фартэпіяна” (2023, клас фартэпіяна В.А. Дулава), там жа магістратура пад кіраўніцтвам І.Ю. Аношка (2024). Выкладаемыя дысцыпліны: спецыяльны інструмент
Нарадзілася 29 ліпеня ў горадзе Менску, Рэспубліка Беларусь. У 2018 г. на выдатна скончыла Рэспубліканскую гімназію-каледж пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (выкладчык А.Н. Гужалоўская). У 2023 годзе з адзнакай скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі, клас загадчыка кафедры спецыяльнага фартэпіяна, прафесара В.А. Дулава.
З 2023 года – выкладчык падрыхтоўчага аддзялення Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. З 2024 года выкладае на кафедры спецыяльнага фартэпіяна.
Лаўрэат рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, стыпендыят Прэзідэнцкага фонду па падтрымцы таленавітай моладзі (у 2015, 2016 і 2019 гадах), стыпендыят спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў (2022 год), двойчы Беларусь (2023 год). Неаднаразова адзначана падзякамі ад Міністра культуры Рэспублікі Беларусь.
Вядзе актыўную канцэртную дзейнасць, з’яўляецца ўдзельнікам розных майстар-класаў і міжнародных фестываляў, сярод іх XXII фестываль “Міжнародны тыдзень кансерваторый” (Санкт-Пецярбург, Расія, 2022 г.), VI міжнародны музычны фестываль “Еўрапейскія канцэрты ў Санкт-Пецярбургу” (Санкт -Пецярбург, Расія, 2023 г.), фестываль Эміра Кустурыцы Kustendorf Classic (Мокра Гара, Сербія, 2024 г.). Удзельнік I Міжнароднага конкурсу піяністаў, кампазітараў і дырыжораў імя С.У. Рахманінава (Масква, 2022 г.).
Сярод дасягненняў за гады вучобы ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі: Пераможца ІІІ Міжнароднага конкурсу піяністаў імя Святаслава Рыхтэра (лаўрэат І ступені, г. Брэст, Рэспубліка Беларусь).
Лаўрэат III ступені I Міжнароднага конкурсу піяністаў імя Яна Хофмана (г. Кракаў, Рэспубліка Польшча), таксама лаўрэат III ступені Міжнароднага конкурсу класічнай музыкі “Kaunas Sonorum” (г. Каўнас, Літоўская Рэспубліка).
1 месца на Пятнаццатых маладзёжных Дэльфійскіх гульнях дзяржаў – удзельніц СНД (1 месца, снежань 2021 г.).
Лаўрэат 2 ступені XXII Міжнароднага конкурсу маладых піяністаў ім. М. Юдзінай (Санкт-Пецярбург, Расія, студзень 2022).
Лаўрэат 1 прэміі ХІ Рэспубліканскага творчага радыёконкурсу “Маладыя таленты Беларусі” (Мінск, май 2022).
Уладальнік Сярэбранага медаля Шаснаццатых маладзёжных Дэльфійскіх гульнях дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў (горад Душанбе, Рэспубліка Таджыкістан, кастрычнік 2022 год).
Уладальнік Гран-Пры XXVIII Міжнароднага конкурсу маладых музыкантаў ім. Д.Б. Кабалеўскага (Самара, Расія, лістапад 2022 г.).
Лаўрэат 1 ступені II Міжнароднага конкурсу інструментальнага выканальніцтва “Kogan’s competition” (г. Алматы, Рэспубліка Казахстан, снежань 2022 года).
Дыпламант V Маскоўскага міжнароднага конкурсу піяністаў Уладзіміра Крайнёва (Масква, Расія, сакавік 2023 г.).
Лаўрэат I ступені V Усерасійскага адкрытага конкурсу піяністаў імя С.С. Бендзіцкага (Саратаў, Расія, 2023г.).
Лаўрэат 1 ступені Міжнароднага конкурсу піяністаў імя Міхаіла Андрыянава (Екацярынбург, Расія, кастрычнік 2023г.).