Кафедра сацыяльна-гуманітарных дысцыплін

Ладуцька Анатоль Мікалаевіч

Пасада: Дацэнт кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін
Вучоная ступень: Кандыдат філасофскіх навук (1984)
Вучонае званне: Дацэнт (2000)
Адукацыя: БДУ ім. У.І.Леніна (1978) па спецыяльнасці “Гісторыя і грамадазнаўства”, там жа аспірантуру пад кір. І.М. Смальцэра па спецыяльнасці «Паліталогія» (1983)
Выкладчык  дысцыплін: Паліталогія, Гісторыя беларускай дзяржаўнасці, Асновы ідэалогіі беларускай дзяржавы, Бяспека жыццядзейнасці чалавека, Рэлігіязнаўства, Вялікая Айчынная вайна ў кантэксце Другой сусветнай вайны


Нарадзіўся 6 верасня 1956 г. у г.Мінску (БССР).

З 1978 г. у Белдзяржкансерваторыі імя А.У. Луначарскага / Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі: загадчык кабінета марксізму-ленінізму БДК; 1981-1991 гг. – выкладчык, старшы выкладчык. У 1991-1995 працаваў на розных пасадах у камерцыйным і банкаўскім сектары народнай гаспадаркі, у 1995-2010 гг. – старшы выкладчык, дацэнт кафедры філасофіі, з 2010 па 2021 год – загадчык кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. З’яўляўся членам савета ВНУ і савета аркестравага факультэта акадэміі. Пастаянна ўдзельнічае ў камісіі па прыёме ўступных іспытаў і кандыдацкага мінімуму па філасофіі і метадалогіі навукі ў магістратуру і аспірантуру, выкладае на факультэце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі.

Кандыдацкая дысертацыя “Узрастанне сацыяльнай ролі сельскай інтэлігенцыі ва ўмовах развітага сацыялізму (на матэрыялах Беларускай ССР)” (1984).

Асноўныя публікацыі:

  • Некаторыя пытанні павышэння ролі інтэлігенцыі ў працоўным навучанні, выхаванні і прафарыентацыі моладзі / А.М. Ладуцька // Народная асвета. – 1984. – № 4.
  • Сельскі спецыяліст: роля ў паскарэнні сацыяльна-эканамічнага развіцця вёскі А.М. Ладуцька. – Мінск: Беларусь, 1986.
  • Некаторыя аспекты саюзнага яднання Беларусі і Расіі / А.М. Ладуцька // Этнічныя і канфесійныя праблемы ў сучасным свеце. Навукова-інфармацыйны зборнік. – Вып 1. – Мінск: «Чатыры чвэрці» 1999.
  • Узрастанне ролі інтэлігенцыі ў рэалізацыі постіндустрыяльнай парадыгмы (культуралагічны аспект) / А.М. Ладуцька // Эстэтыка і культура: праблемы тэорыі і практыкі. – Мінск, 2001.
  • Кафедра філасофіі (у суаўтарстве) / А.М. Ладуцька, А.Ф.Рашчупкін // Весці БДАМ. – 2002. – № 3.
  • Інтэлігенцыя як вядучая сіла духоўнага аздараўлення грамадства (у суаўтарстве). – У сб. Грамадства. Эканоміка. Права / А.М. Ладуцька, // Зборнік навуковых прац БДУ. – Мінск: ДІКСТ БДУ, 2003.
  • Грамадскае выхаванне чалавека – як сінэргетычны праблема / А.М. Ладуцька // Весці БДАМ. – 2003. – № 4.
  • Праблемы выхавання чалавека: тэарэтычны аспект / А.М. Ладуцька // Навуковыя працы дзяржаўнага інстытута кіравання і сацыяльных тэхналогій БДУ. – Т. 1. – М.: ДІКСТ БДУ, 2004.
  • Беларуска-расійская інтэграцыя: ад традыцый да пабудовы Саюзнай дзяржавы / А.М. Ладуцька // Навуковыя працы дзяржаўнага інстытута кіравання і сацыяльных тэхналогій БДУ. – Мінск: ДІКСТ БДУ, 2007.
  • Інтэлігенцыя ў сучасных сацыяльных працэсах / А.М. Ладуцька // Весці Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. – 2013. – №23.

Духоўныя фактары Вялікай Перамогі / А.М. Ладуцька // Весці Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. – 2015. – №26. і інш.

pic pic pic