- Белорусская государственная академия музыки -

https://bgam.by/be

-

Ладуцька Анатоль Мікалаевіч

Пасада: Дацэнт кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін
Вучоная ступень: Кандыдат філасофскіх навук (1984)
Вучонае званне: Дацэнт (2000)
Адукацыя: БДУ ім. У.І.Леніна (1978) па спецыяльнасці “Гісторыя і грамадазнаўства”, там жа аспірантуру пад кір. І.М. Смальцэра па спецыяльнасці «Паліталогія» (1983)
Выкладчык  дысцыплін: Паліталогія, Гісторыя беларускай дзяржаўнасці, Асновы ідэалогіі беларускай дзяржавы, Бяспека жыццядзейнасці чалавека, Рэлігіязнаўства, Вялікая Айчынная вайна ў кантэксце Другой сусветнай вайны


Нарадзіўся 6 верасня 1956 г. у г.Мінску (БССР).

З 1978 г. у Белдзяржкансерваторыі імя А.У. Луначарскага / Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі: загадчык кабінета марксізму-ленінізму БДК; 1981-1991 гг. – выкладчык, старшы выкладчык. У 1991-1995 працаваў на розных пасадах у камерцыйным і банкаўскім сектары народнай гаспадаркі, у 1995-2010 гг. – старшы выкладчык, дацэнт кафедры філасофіі, з 2010 па 2021 год – загадчык кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. З’яўляўся членам савета ВНУ і савета аркестравага факультэта акадэміі. Пастаянна ўдзельнічае ў камісіі па прыёме ўступных іспытаў і кандыдацкага мінімуму па філасофіі і метадалогіі навукі ў магістратуру і аспірантуру, выкладае на факультэце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі.

Кандыдацкая дысертацыя “Узрастанне сацыяльнай ролі сельскай інтэлігенцыі ва ўмовах развітага сацыялізму (на матэрыялах Беларускай ССР)” (1984).

Асноўныя публікацыі:

Духоўныя фактары Вялікай Перамогі / А.М. Ладуцька // Весці Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. – 2015. – №26. і інш.