• Навiны

ЗАПЯВАЛАВА Л.Г. АНАЛІЗ МУЗЫЧНЫХ ТВОРАЎ. МІНСК, 2023

12.03.2024

Запявалава, Л.Г. Аналіз музычных твораў: вучэб.-метад. дапаможнік для замежных студэнтаў/ Л.Г. Запявалава. – Мінск: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі, 2023. – 105 с. – На рус. мове.
Тыраж 50 экз.
ISBN 978-985-7187-94-2

Рэкамендавана ВМА па адукацыі ў галіне культуры і мастацтваў у якасці вучэбна-метадычнага дапаможніка для замежных студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па спецыяльнасці 1-16 01 03 Фартэпіяна

Вучэбна-метадычны дапаможнік абагульняе шматгадовы досвед працы аўтара з замежнымі (кітайскімі) студэнтамі. Выданне ўключае лекцыйную частку (кароткі канспект па асноўных тэмах курса), шэраг табліц і ўзоры аналізу музыкі Й. Гайдна, В.А. Моцарта, Л. Бетховена, Ф. Шапэна, П. Чайкоўскага. Аналітычныя эцюды, выкананыя па адзіным, распрацаваным аўтарам плане, суправаджаюцца паўнатэкставымі музычнымі ілюстрацыямі. Лекцыйны матэрыял кожнай тэмы дапоўнены слоўнікам асноўных тэрмінаў на рускай і кітайскай мовах. Дапаможнік адрасаваны выкладчыкам музычных ВНУ, а таксама студэнтам выканальніцкіх спецыяльнасцей устаноў вышэйшай адукацыі, якія маюць музычныя факультэты і кафедры.

Змест