Пасада: Выкладчык кафедры камернага ансамбля
Вучоная ступень: не мае
Адукацыя: РМК пры БДАМ (1993)
Выкладчык дысцыплін: камерны ансамбль
Нарадзілася 1975/02/23 г. у г. Мінску. Скончыла ў 1993 г. РМК пры БДАМ. У 1993-1998 гг. выкладала і вяла канцэртную дзейнасць у Манаме (Каралеўства Бахрэйн) і ў Дамаску (Сірыя ). У 1998-2005 гг. вучылася па класе фартэпіяна ў Вышэйшай школе музыкі ў г. Кёльне (Германія) у класе праф. В.Лабанава. Паспяхова здала дыпломны экзамен у Вышэйшай школе музыкі ў г. Мюнстэры (Германія) у класе праф. Р.Келера ( Канцэртнае выканальніцтва і камерная музыка). У 2003-2005 гг. вучылася ў Міжнароднай акадэміі фартэпіяна ім. М.Аргерых ў г. Кома (Італія). У 2007 г. скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі па спецыяльнасці «Фартэпіяна » у праф. У. Няхаенка. Удзельнічала ў майстар-класах праф. В.Мержанава, праф. Ю.Лісічэнка, праф. Л.Наумава (Масква, Расія ), праф. Б.Петрушанскага (Італія ), праф. Д.Башкірава, праф. Г.Егіазаравай (Мадрыд, Іспанія ), праф. Э.Вірсаладзе (Мюнхен, Германія ), праф. Клода Франка (Нью-Ёрк, ЗША), праф. Фу Тзон (Лондан, Вялікабрытанія ), праф. Расэла Шэрмана (Бостан, ЗША), праф. В.Крайнёва (Гановер, Германія), І. Благадатава (Францыя), І.Вінаградавай (Кёльн, Германія).
Лаўрэат і дыпламант міжнародных конкурсаў. II прэмія Міжнароднага конкурсу піяністаў імя Ф.Ліста (Мінск, Беларусь, 1997. ), I прэмія на Міжнародным конкурсе піяністаў (Брэст, Францыя, 1999). Спецыяльныя прызы за лепшую інтэрпрэтацыю Шапэна і Ліста (2002 ), IV прэмія на трэцім Міжнародным конкурсе фартэпіяна (Мадрыд, Іспанія 2003 ). Ганаровы стыпендыят фонду « Live Music Now » ім. Йегудзі Менухина (2006). Канцэртны стыпендыят конкурсу «Best of NRW» у г. Хердэку (Германія).
Удзельнік музычных фестываляў: «Euregio » у г. Аснабрук, Шлезвіг-Гальштэйнскі музычны фестываль, Летнія канцэрты «Robeco» у Амстэрдаме, Міжнародны фестываль у Сантандэры, Вялікі міжнародны фартэпіянны фестываль на возеры Кома, Фестываль летніх канцэртаў на востраве Нордэрней.
Канцэртная дзейнасць пачалася з 1988 г. У якасці піяніста выступала ў Беларусі, Расіі, Польшчы, Літве, Украіне, Германіі, Францыі, Італіі, Нідэрландах, Іспаніі, Ізраілі, Бахрэйне. Сольныя канцэрты у Берлінскай филармонии (Берлін), Tonhalle (Дюссельдорф), Gasteig (Мюнхен), Laeiszhalle (Гамбург), Дом музыки (Москва), Auditorio Nacional (Мадрид,) Palau de la Musica (Барселона), Coliseu do Pоrtо.
Выступала ў якасці саліста з такімі вядомымі аркестрамі, як аркестр Варшаўскай філармоніі, аркестр Сафійскай філармоніі, Расійскі нацыянальны аркестр, Сімфанічны аркестр БДФ, аркестр Кёльнскай моладзевай філармоніі, аркестр Зондерсхаузен, Аснабрукскі сімфанічны аркестр, аркестр Філармоніі нацый. У складзе камерных ансамбляў выступала з такімі артыстамі, як Даніэль-Мюлер Шот, Аляксандр Бузлоў, Мары-Элізабэт Хекер, Леанард Эльшенбройх, Аляксей Семяненка, Эрык Шуман, Аліса Маргуліс, Кірыл Трусаў, Хартмуд Родзе, Дымут Попп, Ліда Чэн-Аргерых, Міхаіл Аўруцкі, Ральф Манно, Маркус Маскуніці, Эза Тапани і Кэтрын Чы, Кірыл Салдатаў.
Педагагічная дзейнасць: выкладчык у Інстытуце музыкі г. Манама (Бахрэйн, 1994-1997), асістэнт ў Вышэйшай школе музыкі ў г. Кёльне (Германія, 2000-2003), дацэнт кафедры фартэпіяна і камернай музыкі Вышэйшай школы музыкі (г.Аснабрук, 2010-2011), дацэнт кафедры фартэпіяна ў Універсітэце (г. Аснабрук, 2010-2011), 2011-2017 гг. – выкладчык фартэпіяна ў Інстытуце музычнай адукацыі г.Дортмунда ( 2017-2019 ), выкладчык фартэпіяна ў Музычнай акадэміі Рэмеле (г.Аснабрук 2019-2022 ), выкладчык фартэпіяна ў Раённай музычнай школе (г. Дыпхольц, 2020-2022 ). З 2022 г. – выкладчык кафедры камернага ансамбля БДАМ.