• Навiны

VII Адкрыты кафедральны конкурс струнных квартэтаў імя М.С.Шчарбакова

17.04.2026

4 мая 2026 г. у Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі адбудзецца VII Адкрыты кафедральны конкурс струнных квартэтаў імя М.С.Шчарбакова. Конкурс прызваны садзейнічаць развіццю творчых здольнасцей і павышэнню ўзроўню выканальніцкага майстэрства навучэнцаў устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі, гімназій-каледжаў і студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі, папулярызацыі квартэтнага выканальніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца квартэты, якія складаюцца з навучэнцаў устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі, гімназій-каледжаў і студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь, а таксама замежных удзельнікаў, якія падзяляюцца на дзве ўзроставыя групы: I група – студэнты ўстаноў вышэйшай адукацыі; II група – навучэнцы ўстаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі і гімназій-каледжаў.

Заяўкі да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца да 25 красавіка 2026 г. у пісьмовым ці электронным выглядзе па адрасе: г.Мінск, вул. Камуністычная, 9, “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі”, к. №2, аўд. 303 (дэканат аркестравага факультэта), тэл.: 017-363-19-49, эл. адрас: ork@bgam.by.

Звяртаем увагу ўдзельнікаў на тое, што сёлета ў складзе квартэта дапускаецца ўдзел аднаго канцэртмайстра. Таксама ў праграме ІІ (сярэдняй) групы ў творы кампазітара эпохі класіцызму дапускаецца выкананне любой часткі твора.

Тэл. для даведак і кансультацый: +375-25-533-67-43 (Лявіцкая Таццяна Станіславаўна).

 

Палажэнне

Заяўка

Патрабаванні да праграмы конкурснага выступлення