• Навiны

IV РЭСПУБЛІКАНСКІ АДКРЫТЫ КОНКУРС ВАКАЛІСТАЎ ІМЯ СТАНІСЛАВА МАНЮШКІ

26.02.2026

28-30 КРАСАВІКА 2026 ГОДА
У БЕЛАРУСКАЙ ДЗЯРЖАЎНАЙ АКАДЭМІІ МУЗЫКІ
АДБУДЗЕЦЦА ЗАКЛЮЧНЫ ЭТАП IV РЭСПУБЛІКАНСКАГА АДКРЫТАГА КОНКУРСУ ВАКАЛІСТАЎ
ІМЯ СТАНІСЛАВА МАНЮШКІ

Конкурс з’яўляецца адным з буйнейшых і найбольш аўтарытэтных вакальных конкурсаў у Рэспубліцы Беларусь і дае шырокія магчымасці выканаўцам, канцэртмайстрам і педагогам для пашырэння сваіх прафесійных ведаў і дэманстрацыі свайго выканальніцкага майстэрства.

Мэта Конкурсу – выяўленне таленавітых юных вакалістаў.

УВАГА!

КОНКУРС ПРОЙДЗЕ ПА АДРАСЕ:
г. Мінск, вул. Петруся Броўкі, 22, 220013

Падключыцца да анлайн-трансляцыі можна па спасылцы (гл. расклад на афішы) https://big.bgam.by/rooms/pw2-4jn-81q-jl0/join

УДЗЕЛЬНІКАМ 2026 ГОДА

Каб быць дапушчаным да ўдзелу ў Конкурсе, КОЖНЫ УДЗЕЛЬНІК павінен адправіць пакет дакументаў па пошце, а таксама запоўніць электронную форму заяўкі.

ПАКЕТ ДАКУМЕНТАЎ:

(запаўняецца на рускай мове і высылаецца фізічнай поштай

на адрас: г. Мінск, вул. Петруся Броўкі, 22, 220013)

  1. Заяўка на ўдзел па форме, згодна з Дадаткам (неабходна спампаваць ніжэй)
  2. Творчая характарыстыка Канкурсанта
  3. Адна каляровая фатаграфія Канкурсанта памерам 13×18 см на глянцавай паперы, якая адпавядае патрабаванням, згодна з Формай-1.

 

ЭЛЕКТРОННАЯ ФОРМА ЗАЯЎКІ 

Адказнасць за дакладнасць запаўнення звестак нясе сам удзельнік конкурсу альбо кіраўнік ад установы адукацыі.

Зарэгістраваным лічыцца ўдзельнік, які адправіў і Пакет дакументаў, і ЭЛЕКТРОННУЮ ЗАЯЎКУ ва ўсталяваны тэрмін. Кожнаму зарэгістраванаму ўдзельніку на працягу 7 дзён накіроўваецца афіцыйнае пацверджанне ўдзелу па email, які быў пазначаны ў электроннай заяўцы.

 

ПАТРАБАВАННІ ДА ЎДЗЕЛЬНІКАЎ І НАМІНАЦЫІ

У конкурсе могуць прымаць удзел навучэнцы ўстаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў сферы культуры, гімназій-каледжаў мастацтваў з абласцей і г. Мінска, выпускнікі названых устаноў адукацыі ва ўзросце да 23 гадоў (уключна) на дату пачатку правядзення заключнага этапа конкурсу, а таксама могуць быць запрошаныя прадстаўнікі замежных краін.

 

Конкурс праводзіцца ў дзвюх намінацыях:

  1. “Акадэмічны вакал: жанчыны”
  2. “Акадэмічны вакал: мужчыны”

 

ПРАГРАМА КОНКУРСУ

Першы тур

  1. Арыя на выбар Канкурсанта
  2. Народная песня (a’cappella ці ў суправаджэнні фартэпіяна) на выбар Канкурсанта

Другі тур

  1. Камерны вакальны твор (раманс ці песня) Станіслава Манюшкі
  2. Раманс беларускага, рускага або замежнага кампазітара на выбар Канкурсанта

 

РАСКЛАД

IV РЭСПУБЛІКАНСКАГА АДКРЫТАГА КОНКУРСУ ВАКАРЫСТАЎ ІМЯ СТАНІСЛАВА МАНЮШКІ

г. Мінск, Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (вул. Петруся Броўкі, 22)

28-30 красавіка 2026 года

 

28 красавіка
ПЕРШЫ ТУР
(абедзве Намінацыі)

29 красавіка
ДРУГІ ТУР
(абедзве Намінацыі)

30 красавіка
Урачыстае закрыццё конкурсу
Аб’яўленне вынікаў і Гала-Канцэрт

 

ПАЛАЖЭННЕ

ДАДАТАК (ЗАЯЎКА)

ФОРМА-1 (Патрабаванні да фота )

ПРАГРАМА

ЗАГАД


ВЫНІКІ 1 ТУРА

ВЫНІКІ КОНКУРСУ