Конкурс праводзіцца сярод студэнтаў 1-3 курсаў кафедры харавога дырыжыравання Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.
Конкурс адбудзецца 10 снежня 2025 г. па адрасе: г. Мінск, вул. П.Броўкі, 22, Канцэртная зала (3 корпус, аўд. 214).
Пачатак а 12.00-й гадзіне
Конкурс праводзіцца па дзвюх намінацыях:
намінацыя A – «Канцэртнае выкананне на двух раялях твораў a cappella для двух хароў»
намінацыя Б – «Канцэртнае выкананне на двух раялях харавой партытуры з суправаджэннем»
Падача заявак да 1 снежня 2025
Конкурс па чытанні харавых партытур праводзіцца з мэтай развіцця ў студэнтаў навыку канцэртнага паказу і дэманстрацыі харавога сачынення на інструменце перад аўдыторыяй слухачоў.
Задачы конкурсу:

Графік мерапрыемстваў конкурсу:
12.00 – 12.20: Адкрыццё конкурсу
12.20 – 14.00: Праслухоўванне праграмы ў намінацыі А
14.00 – 16.00: Праслухоўванне праграмы ў намінацыі Б
16.30: Аб’ява вынікаў