
Установа адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі», кафедра спецыяльнага фартэпіяна 12–14 мая 2026 года праводзіць Адкрыты конкурс юных піяністаў імя Н.І.Ташчылінай.
У конкурсе могуць узяць удзел навучэнцы дзіцячых школ мастацтваў, дзіцячых музычных школ мастацтваў і гімназій-каледжаў Рэспублікі Беларусь.
Для ўдзельнікаў конкурсу вызначаюцца тры ўзроставыя катэгорыі:
Малодшая – удзельнікі ва ўзросце ад 7 да 10 гадоў уключна;
Сярэдняя – удзельнікі ва ўзросце ад 11 да 13 гадоў уключна;
Старэйшая – удзельнікі ва ўзросце ад 14 да 16 гадоў уключна.
Узрост удзельніка вызначаецца на дату правядзення 1 тура конкурсу (12.05.2026 г.)
Конкурс складаецца з 2-х вочных тураў і праводзіцца ў Канцэртнай зале Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.
Праграмныя патрабаванні для ўдзельнікаў Адкрытага конкурсу юных піяністаў імя Н.І.Ташчылінай:
1 тур: Праграма працягласцю не больш за 10 хвілін для малодшай катэгорыі, не больш за 15 хвілін для сярэдняй і старэйшай катэгорыі, якая складаецца з наступных твораў:
1.Поліфанічны твор;
2.Віртуозны эцюд;
3.Твор беларускага кампазітара.
2 тур: Свабодная праграма працягласцю не больш за 10 хвілін для малодшай катэгорыі, не больш за 15 хвілін для сярэдняй і старэйшай катэгорыі.
Праграма 2-га тура не можа ўключаць творы з 1-га тура.
Парадак выступленняў канкурсантаў вызначаецца ў адпаведнасці з чарговасцю падачы заявак. Конкурсныя выступленні праходзяць публічна. Усе творы ва ўсіх турах конкурсу выконваюцца на памяць.
Для ўдзелу ў Конкурсе ўдзельніку неабходна: