• Навiны

АДКРЫТЫ КОНКУРС ФАРТЭПІЯННЫХ ДУЭТАЎ

20.03.2026

Установа адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі”, кафедра спецыяльнага фартэпіяна 4–5 мая 2026 года праводзіць Адкрыты конкурс фартэпіянных дуэтаў.

Конкурс складаецца з аднаго тура і праводзіцца ў дзвюх катэгорыях:
I катэгорыя – навучэнцы ўстаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі,
II катэгорыя – студэнты або магістранты ўстаноў вышэйшай адукацыі.

Для ўдзелу ў Конкурсе неабходна не пазней за 22 красавіка 2026 года адправіць заяўку і фота дуэта (у фармаце JPEG, дазвол не менш за 1000*1000 пікселяў) на электронны адрас fkm@bgam.by з паметкай “Адкрыты конкурс фартэпіянных дуэтаў”.

Праграмныя патрабаванні:

Катэгорыя 1:
Твор (-ы) эпохі класіцызму (уключаючы Ф.Шуберта);
Твор (-ы) на выбар удзельнікаў.
Праграма павінна абавязкова ўключаць у сябе сачыненне для двух фартэпіяна і сачыненне для фартэпіяна ў чатыры рукі. Працягласць – да 15 хвілін.

Катэгорыя 2:
Твор (-ы) эпохі класіцызму (уключаючы Ф.Шуберта);
Твор (-ы) на выбар удзельнікаў.
Праграма павінна абавязкова ўключаць у сябе сачыненне для двух фартэпіяна і сачыненне для фартэпіяна ў чатыры рукі. Працягласць – да 20 хвілін.

У праграме могуць быць скарыстаны арыгінальныя творы і транскрыпцыі для фартэпіяннага дуэта. Не дапускаецца выкананне перакладаў канцэртаў для фартэпіяна з аркестрам, а таксама выкананне на 2-х фартэпіяна твораў, напісаных для фартэпіяна ў чатыры рукі. Магчыма выкананне асобных частак цыклічнага твора або ўсяго цыкла цалкам пры ўмове захавання часовага рэгламенту. Магчыма выкананне праграмы па нотах. Паслядоўнасць выканання твораў – па выбары канкурсантаў.
Парадак выступленняў фартэпіянных дуэтаў вызначаецца ў адпаведнасці з чарговасцю падачы заявак.

Палажэнне

Заяўка