• Навiны

Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «МУЗЫЧНАЯ АДУКАЦЫЯ І НАВУКА Ў XXI СТАГОДДЗІ: ДЫЯЛОГ ПАКАЛЕННЯЎ»

14.10.2022

У рамках юбілейных мерапрыемстваў 6–8 снежня 2022 года Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі праводзіць Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю
«Музычная адукацыя і навука ў XXI стагоддзі: дыялог пакаленняў».

У канферэнцыі адбудуцца пасяджэнні секцый, круглы стол, лекцыі і майстар-класы вядомых педагогаў, выканаўцаў і даследчыкаў, пройдуць прэзентацыі новых выданняў.

Тэматыка канферэнцыі:

  • гістарычны шлях і дасягненні беларускай музычнай навукі: да 90-годдзя Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі;
  • выбітныя дзеячы нацыянальнага музычнага мастацтва, навукі і музычнай адукацыі – юбіляры 2022 года (В.А.Залатароў, Р.Р.Шырма, Я.І.Сцягенны, І.І.Жыновіч, А.К.Клумаў, С.Дз.Асколкаў,
    Л.М.Абеліёвіч, М.Ф.Маслаў, І.А.Цвятаева, М.Д.Браценнікаў, Г.М.Вагнер, Г.С.Глушчанка, М.С.Мінянкова, Т.А.Шчарбакова, А.Ю.Мдзівані, І.Дз.Назіна, Дз.Б.Смольскі, В.У.Шацкі, Л.С.Шаламенцава, М.Я.Фінберг і інш.);
  • сучасныя ракурсы музычна-гістарычных і музычна-тэарэтычных даследаванняў;
  • пытанні музычнай педагогікі, гісторыі і тэорыі выканальніцкага мастацтва: актуальныя аспекты падрыхтоўкі музыкантаў.

Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца даследчыкі, выкладчыкі і спецыялісты ўстаноў вышэйшай і сярэдняй адукацыі ў галіне музычнага мастацтва, дактаранты, аспіранты.

Канферэнцыю плануецца правесці ў змешаным фармаце. Прадугледжваюцца наступныя формы ўдзелу:

  • вочная;
  • дыстанцыйная (з дапамогай анлайн-трансляцыі альбо трансляцыі відэазапісу, які загадзя прадстаўлены ўдзельнікам па электроннай пошце);
  • завочная (стэндавы даклад).

Заяўкі на ўдзел у канферэнцыі неабходна даслаць да 28 лістапада 2022 года на адрас электроннай пошты minsk.conference1@gmail.com

Канчатковае рашэнне пра фармат мерапрыемства будзе прынята па выніках апрацоўкі заявак.

Рэгламент выступленняў:

  • даклад на пленарным пасяджэнні – да 20 хвілін;
  • даклад на секцыйным пасяджэнні – да 15 хвілін;
  • паведамленне на круглым стале – да 15 хвілін;
  • прэзентацыя выданняў – да 10 хвілін.

Відэа дыстанцыйных выступленняў і тэксты стэндавых дакладаў неабходна выслаць на адрас электроннай пошты  minsk.conference1@gmail.com  у тэрмін не пазней 5 снежня 2022 года.

Мовы канферэнцыі – руская, беларуская, англійская.

Па выніках канферэнцыі плануецца публікацыя навуковых артыкулаў. Тэкст артыкула на беларускай або рускай мовах неабходна да 16 студзеня 2023 года даслаць на адрас электроннай пошты minsk.conference1@gmail.com

Да кожнага артыкула дадаюцца рэцэнзія і выпіска з пратакола пасяджэння кафедры (навуковага аддзела, цыклавой камісіі) з рэкамендацыяй артыкула да друку.

Навуковы артыкул аб’ёмам 14000–25000 знакаў павінен утрымліваць кароткую анатацыю на мове артыкула, рэзюмэ на англійскай мове, спіс выкарыстаных крыніц.
Тэкст навуковага артыкула афармляецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі.

Да друку прымаюцца артыкулы, якія раней не публікаваліся.

Усе дасланыя матэрыялы для публікацыі ў навуковых выданнях акадэміі музыкі праходзяць праверку на іх унікальнасць праграмай «Антыплагіят» праз базу даных «Універсітэцкая бібліятэка».

Аргкамітэт мае права адхіліць артыкулы, якія не адпавядаюць тэматыцы канферэнцыі і актуальным патрабаванням да навуковых публікацый.

 Па арганізацыйных пытаннях просім звяртацца:

  • Мацаберыдзэ Нэлі Вячаславаўна, прарэктар па навуковай рабоце: тэл. (+375 17) 360 11 03; prorector_nr@bgam.by ;
  • Баранкевіч Лілія Фаільеўна, загадчык навукова-даследчага аддзела: тэл. (+375 17) 342 97 96; nio@bgam.by ;
  • Аванесян Рузана Георгіеўна, начальнік аддзела міжнародных сувязяў: тэл. (+375 17) 367 55 02; international@bgam.by ;

Выдаткі на праезд, пражыванне і харчаванне ажыццяўляюцца ўдзельнікам канферэнцыі асабіста або ўстановай, якая яго накіроўвае.

ВАЖНЫЯ ДАТЫ

  • 28 лістапада – апошні дзень падачы заявак.
  • снежня – дзень рассылкі праграмы мерапрыемства.
  • снежня – апошні дзень для прадстаўлення відэафайлаў выступленняў і тэкстаў стэндавых дакладаў.
  • 6 – 8 снежня – правядзенне мерапрыемства.
  • 16 студзеня 2023 г. – апошні дзень прыняцця тэкстаў навуковых артыкулаў для публікацыі (з прыкладаннем неабходных дакументаў у электронным фармаце).

ІНФАРМАЦЫЙНЫ ЛІСТ
ЗАЯЎКА