• Навiны

VIII Міжнародная навуковая канферэнцыя 26-27 верасня 2024 года (Масква)

10.05.2024
Дзяржаўны інстытут мастацтвазнаўства
(Масква, Расія)
Кітайская нацыянальная акадэмія мастацтваў (Пекін, КНР)
Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (Мінск, Беларусь)

Пры садзейнічанні Міністэрства культуры Расійскай Федэрацыі

Да перакрыжаванага Года культуры Расіі і Кітая, 100-годдзя беларускага кіно, 80-годдзя Дзяржаўнага інстытута мастацтвазнаўства

Мастацтвазнаўства: навука, вопыт, асвета

VIII Міжнародная навуковая канферэнцыя 26-27 верасня 2024 года (Масква)

 

 Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца:

  • Мастацтвазнаўцы па відах мастацтва (музычнае, тэатральнае, выяўленчае, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, архітэктура, харэаграфія і інш.);
  • Выкладчыкі мастацкіх і гуманітарных ВНУ;
  • Тэатральныя і музычныя дзеячы і мастакі;
  • Навукоўцы-гуманітарыі, чые навуковыя інтарэсы ахопліваюць тэматыку канферэнцыі;
  • Аспіранты, маладыя навукоўцы.

 

Асноўныя напрамкі работы канферэнцыі:

  • Уклад мастацтвазнаўцаў Расіі, Беларусі, Кітая ў развіццё навукі аб мастацтве;
  • Расія, Беларусь і Кітай: навукова-творчыя абмены;
  • Творчыя біяграфіі выдатных вучоных-мастацтвазнаўцаў, заснавальнікаў навуковых школ;
  • Творчыя біяграфіі выдатных дзеячаў мастацтва;
  • Гісторыя і прынцыпы мастацтвазнаўчай адукацыі ў Расіі, Беларусі, Кітаі;
  • Гісторыка-тэарэтычныя праблемы сучаснага мастацтвазнаўства;
  • Паняцці, тэрміны, катэгорыі тэорыі і гісторыі мастацтва;
  • Нацыянальны кінематограф;
  • Мастацкія праблемы медыйных і масавых мастацтваў;
  • Творчыя магчымасці тэхнічных відаў мастацтва – кінематографа, анімацыі, фатаграфіі, радыё і тэлебачання;
  • Сацыяльнае функцыянаванне мастацтва.

Фармат правядзення пасяджэнняў канферэнцыі: вочна-дыстанцыйны.

У Дзяржаўным інстытуце мастацтвазнаўства (Масква, Расія) канферэнцыя будзе праходзіць як у вочным фармаце, так і ў анлайн фармаце.

Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 15 ліпеня 2024 года

Рэгламент дакладаў – 15 хв. Прадугледжваецца магчымасць паказу відэа- і аўдыёілюстрацый.
Каардынатары канферэнцыі: Галіма Уралаўна Лукіна
Сакратар канферэнцыі – Анастасія Мікалаеўна Хахалкіна.

Кантактныя адрасы:lukina@sias.ru, matsko.ana@yandex.ru

Просім накіроўваць заяўкі адначасова па двух адрасах.

Аргкамітэт гатовы прадставіць, калі неабходна, афіцыйныя лісты з запрашэннем.

ЗАЯЎКА

ПРАГРАМА КАНФЕРЭНЦЫІ

Аргкамітэт пакідае за сабой права адхіляць заяўкі з тэзісамі, якія не адпавядаюць тэматыцы канферэнцыі.
Просьба сачыць за інфармацыяй аб праграме канферэнцыі на сайце Дзяржаўнага інстытута мастацтвазнаўства (http://sias.ru/research/events/)