• Навiны

СТУДЭНЦКАЯ НАВУКОВА-ПРАКТЫЧНАЯ КАНФЕРЭНЦЫЯ “АКТУАЛЬНЫЯ ПЫТАННІ СУЧАСНАГА МУЗЫЧНАГА МАСТАЦТВА: НА СКРЫЖАВАННІ ЖАНРАЎ І СТЫЛЯЎ”

31.10.2025
 

 

 

МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

 

УСТАНОВА АДУКАЦЫІ “БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАЯ АКАДЭМІЯ МУЗЫКІ”

 

СТУДЭНЦКАЕ НАВУКОВА-ТВОРЧАЕ ТАВАРЫСТВА

 

 

 

26 ЛІСТАПАДА 2025 ГОДА

ІНФАРМАЦЫЙНЫ ЛІСТ

Навуковая праблематыка канферэнцыі ўключае ў сябе наступныя пытанні для абмеркавання:

  • жанравая і стылявая палітра сучаснага музычнага мастацтва;
  • тэарэтычныя праблемы даследавання музычнай спадчыны розных эпох;
  • актуальныя ракурсы музычна-тэарэтычных і музычна-гістарычных даследаванняў;
  • пытанні музычнай педагогікі, гісторыі і тэорыі выканальніцкага мастацтва;
  • праблемы тэрміналогіі ў сучасным мастацтвазнаўстве;
  • выдатныя дзеячы музычнага мастацтва-юбіляры 2025 года;
  • тэма Вялікай Айчыннай вайны ў музычным мастацтве (да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне).

Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца студэнты і магістранты ўстаноў вышэйшай спецыяльнай адукацыі, навучэнцы ўстаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

Фармат правядзення канферэнцыі: вочны

Заяўкі (гл. Дадатак 1) для ўдзелу ў канферэнцыі прымаюцца не пазней за 19 лістапада 2025 года ўключна па электронным адрасе snto@bgam.by

Мовы канферэнцыі ‑‑ беларуская, руская.

Аргкамітэт канферэнцыі:

  • Мацаберыдзе Нэлі Вячаславаўна, прарэктар па навуковай рабоце, дацэнт кафедры тэорыі музыкі, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт
  • Баранкевіч Лілія Фаільеўна, загадчык навукова-даследчага аддзела, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт
  • Воранава Святлана Сяргееўна, навуковы кіраўнік Студэнцкага навукова-творчага таварыства, дацэнт кафедры тэорыі музыкі, кандыдат мастацтвазнаўства
  • Краўцова Ганна Аляксееўна, старшыня Савета маладых навукоўцаў, намеснік навуковага кіраўніка Студэнцкага навукова-творчага таварыства, аспірант кафедры тэорыі музыкі;

 

Аргкамітэт мае права адбору дакладаў для ўключэння ў праграму канферэнцыі. У выпадку вялікай колькасці заявак аргкамітэтам можа быць прынята рашэнне аб стэндавым фармаце разам з вочным.

Кантактны адрас: snto@bgam.by ‑‑ Воранава Святлана Сяргееўна, Краўцова Ганна Аляксееўна.

Важныя даты:

19 лістапада апошні дзень прыёму заявак;

24 лістапада размяшчэнне праграмы канферэнцыі на сайце акадэміі.


ДАДАТАК 1

Форма заяўкі                                                                     

Прозвішча, імя, імя па бацьку (без скарачэнняў)
Месца вучобы
Статус (студэнт, магістрант)
Факультэт, курс, спецыяльнасць
Кантактныя дадзеныя (тэлефон, е-mail)
Навуковы кіраўнік

(прозвішча, імя, імя па бацьку без скарачэнняў), месца працы, пасада, навуковая ступень, вучонае званне)

Тэма дакладу

Заяўка