• Навiны

«Музычная творчасць, педагогіка і выканальніцтва ў люстэрку сучасных поглядаў і навуковых даследаванняў»

25.07.2024
 

 

 

 

МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

 УСТАНОВА АДУКАЦЫІ

«БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАЯ АКАДЭМІЯ МУЗЫКІ»

 

 

 

 

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫ ЛІСТ

 

З 26 па 29 лістапада 2024 года Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі праводзіць Міжнародную навуковую канферэнцыю «Музычная творчасць, педагогіка і выканальніцтва ў люстэрку сучасных поглядаў і навуковых даследаванняў».

У рамках канферэнцыі адбудуцца пасяджэнні секцый, круглыя сталы, лекцыі, прэзентацыі новых выданняў і майстар-класы, канцэртныя мерапрыемствы і выставы.

Праблемнае поле канферэнцыі:

  • сучасная музычная адукацыя: нацыянальныя і рэгіянальныя адукацыйныя сістэмы, канцэпцыі, інавацыі;
  • музычная адукацыя ў гістарычнай рэтраспектыве: вытокі, этапы станаўлення, традыцыі;
  • музычна-педагагічныя школы: генезіс, персаналіі, вопыт;
  • праблемы музычнага выканальніцтва і педагогікі на сучасным этапе;
  • метадалагічныя, тэарэтычныя і практычныя аспекты музычнай педагогікі;
  • выдатныя дзеячы музычнай педагогікі – юбіляры 2024 года;
  • тэма Вялікай Айчыннай вайны ў музычным мастацтве (да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў).

 

Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца даследчыкі, выкладчыкі і спецыялісты ўстаноў вышэйшай і сярэдняй адукацыі ў галіне музычнага мастацтва, дактаранты, аспіранты

Мовы канферэнцыі – руская, беларуская, англійская.

Плануецца правядзенне канферэнцыі ў змешаным фармаце. Прадугледжаны наступныя формы ўдзелу: вочная, дыстанцыйная (анлайн-трансляцыя), завочная (відэазапіс даклада, стэндавы даклад).

Рэгламент выступлення: 20 хвілін (даклад на пленарным пасяджэнні), 15 хвілін (даклад на секцыйным пасяджэнні, паведамленне на круглым стале, прэзентацыя выдання).

Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 14 лістапада 2024 года па адрасе электроннай пошты nio@bgam.by

Стэндавы даклад альбо відэазапіс даклада неабходна даслаць не пазней 21 лістапада 2024 года па адрасе электроннай пошты  nio@bgam.by

Выдаткі на праезд, пражыванне і харчаванне ажыццяўляюцца ўдзельнікам канферэнцыі асабіста або ўстановай, якая яго накіроўвае.

Па арганізацыйных пытаннях звяртацца:

Баранкевіч Лілія Фаільеўна, загадчык навукова-даследчага аддзела: тэл. (+375 17) 342 97 96; nio@bgam.by

Аванесян Рузана Георгіеўна, начальнік аддзела міжнародных сувязяў: тэл. (+375 17) 367 55 02; international@bgam.by

 

Па выніках канферэнцыі плануецца публікацыя навуковых артыкулаў. Яны прымаюцца па адрасе электроннай пошты nio@bgam.by да 13 студзеня 2025 года.

Навуковы артыкул аб’ёмам 14000–25000 друкаваных знакаў павінен ўтрымліваць анатацыю на мове артыкула, рэзюмэ на англійскай мове, ключавыя словы. Тэкст артыкула афармляецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі, размешчанымі на сайце акадэміі (https://bgam.by/wp-content/uploads/2022/07/Trebovaniya-Vesty1.pdf). Да друку прымаюцца артыкулы, якія раней не публікаваліся. Аргкамітэт пакідае за сабой права адхіліць артыкулы, якія не адпавядаюць выкладзеным патрабаванням.

 

ВАЖНЫЯ ДАТЫ

 

14 лістапада апошні дзень падачы заявак
21 лістапада апошні дзень для прадастаўлення відэафайлаў выступленняў і тэкстаў стэндавых дакладаў
26–29 лістапада правядзенне мерапрыемства
13 студзеня 2025 апошні дзень прыняцця навуковых артыкулаў для публікацыі (з прыкладаннем неабходных дакументаў у электронным фармаце)

 

Інфармацыйны ліст
Заяўка