|
МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ УСТАНОВА АДУКАЦЫІ |
|
Інфармацыйны ліст
З 24 па 28 лістапада 2025 года Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі праводзіць Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю «Актуальныя пытанні сучаснага музычнага мастацтва: на скрыжаванні жанраў і стыляў».
У рамках канферэнцыі пройдуць пасяджэнні секцый, круглыя сталы, лекцыі, прэзентацыі новых выданняў і майстар-класы, канцэртныя мерапрыемствы і выставы, студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя СНТТ, а таксама семінар-практыкум па журналістыцы для студэнтаў і маладых вучоных.
Праблемнае поле канферэнцыі:
даследаванняў;
Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне).
Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца даследчыкі, выкладчыкі і спецыялісты ўстаноў вышэйшай і сярэдняй адукацыі ў галіне музычнага мастацтва, дактаранты, аспіранты.
Мовы канферэнцыі – руская, беларуская, англійская.
Канферэнцыя праводзіцца ў змешаным фармаце. Прадугледжаны наступныя формы ўдзелу: вочная, дыстанцыйная (анлайн-трансляцыя), завочная (відэазапіс даклада, стэндавы даклад).
Рэгламент выступлення: да 20 хвілін (даклад на пленарным пасяджэнні), да 15 хвілін (даклад на секцыйным пасяджэнні, паведамленне на круглым стале, прэзентацыя выдання).
Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 10 лістапада 2025 года па адрасе электроннай пошты minsk.conference1@gmail.com
Стэндавы даклад альбо відэазапіс даклада неабходна даслаць не пазней 21 лістапада 2025 года па адрасе электроннай пошты minsk.conference1@gmail.com
Выдаткі на праезд, пражыванне і харчаванне ажыццяўляюцца ўдзельнікам канферэнцыі асабіста або ўстановай, якая яго накіроўвае.
Па арганізацыйных пытаннях звяртацца:
Баранкевіч Лілія Фаільеўна, загадчык навукова-даследчага аддзела: тэл. (+375 17) 342 97 96; nio@bgam.by
Аванесян Рузана Георгіеўна, начальнік аддзела міжнародных сувязяў: тэл. (+375 17) 367 55 02; international@bgam.by
Па выніках канферэнцыі плануецца публікацыя навуковых артыкулаў. Артыкулы прымаюцца па адрасе электроннай пошты nio@bgam.by да 20 студзеня 2026 года.
Навуковы артыкул аб’ёмам 14000–40000 друкаваных знакаў павінен ўтрымліваць анатацыю на мове артыкула, рэзюмэ на англійскай мове, ключавыя словы, спіс выкарыстаных крыніц. Тэкст артыкула афармляецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі, размешчанымі на сайце акадэміі (https://bgam.by/wp-content/uploads/2024/12/Trebovaniya-k-publikatsii-v-zhurnale-Vesti_bel.pdf). Да друку прымаюцца артыкулы, якія раней не публікаваліся.
Аргкамітэт пакідае за сабой права адхіліць артыкулы, якія не адпавядаюць выкладзеным патрабаванням.
ВАЖНЫЯ ДАТЫ
10 лістапада | апошні дзень падачы заявак |
21 лістапада | апошні дзень для прадастаўлення відэафайлаў выступленняў і тэкстаў стэндавых дакладаў |
24–28 лістапада | правядзенне мерапрыемства |
20 студзеня 2026 | апошні дзень прыняцця навуковых артыкулаў для публікацыі (з прыкладаннем неабходных дакументаў у электронным фармаце) |