• Навiны

Студэнцкая навуковая канферэнцыя-конкурс у рамках XXXIII міжнародных навуковых чытанняў памяці Л. С. МУХАРЫНСКАЙ (1906-1987) і міжнароднага форуму этнакультур

07.03.2024
 

 

 

УЧРЕЖДЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ

«БЕЛОРУССКАЯ ГОСУДАРСТВЕННАЯ АКАДЕМИЯ МУЗЫКИ»

 СТУДЕНЧЕСКОЕ
научно-творческое Общество

 

 

 

 

                                                                                           СТУДЭНЦКАЯ НАВУКОВАЯ КАНФЕРЭНЦЫЯ-КОНКУРС
у рамках XXXIII МІЖНАРОДНЫХ НАВУКОВЫХ ЧЫТАННЯЎ ПАМЯЦІ Л. С. МУХАРЫНСКАЙ (1906–1987) і МІЖНАРОДНАГА ФОРУМУ ЭТНАКУЛЬТУР

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫ ЛІСТ

Студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя адбудзецца ў выглядзе конкурсу ў вочным і завочным фарматах. Да вочнага ўдзелу запрашаюцца студэнты і магістранты Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, а таксама навучэнцы УССА. У рамках вочнага ўдзелу адбудзецца конкурс на лепшае выступленне з дакладам у наступных намінацыях: магістранты, студэнты спецыяльнасці “Мастацтвазнаўства (музыказнаўства)”, студэнты выканальніцкіх спецыяльнасцей і спецыяльнасці “Кампазіцыя”, навучэнцы УССА спецыяльнасці “Музыказнаўства”. Конкурсныя намінацыі могуць быць удакладнены ў залежнасці ад заявак, якія паступілі.

У завочным фармаце будзе праведзены конкурс навуковых артыкулаў (з міжнародным удзелам). Да завочнага ўдзелу запрашаюцца студэнты, магістранты і замежныя магістранты, якія вучацца ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, студэнты і магістранты ВНУ Рэспублікі Беларусь і іншых краін. Конкурс для завочных удзельнікаў праводзіцца ў наступных намнацыях: магістранты, замежныя магістранты, студэнты спецыяльнасці “Мастацтвазнаўства (музыказнаўства)”, студэнты выканальніцкіх спецыяльнасцей і спецыяльнасці “Кампазіцыя”. Конкурсныя намінацыі могуць быць удакладнены ў залежнасці ад заявак, якія паступілі.

Навуковая праблематыка канферэнцыі ўключае наступныя пытанні для абмеркавання:

  • вуснатрадыцыйная музычная культура;
  • літургічная і паралітургічная музыка;
  • музычнае мастацтва Беларусі і свету; • музычнае выканальніцтва і педагогіка;
  • выдатныя дзеячы музычнай культуры і мастацтва ‑ юбіляры 2024 года;
  • тэма Вялікай Айчыннай вайны ў музычным мастацтве (да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў);
  • музыка ў аўдыёвізуальных мастацтвах (да 100-годдзя беларускага кіно).

 

Мовы канферэнцыі – беларуская, руская.

Допуск да ўдзелу ў вочным фармаце Конкурсу ажыццяўляецца на аснове дасланай заяўкі, запоўненай па ўстаноўленай форме (гл. Дадатак 1). Даклад, прадстаўлены да ўдзелу ў конкурсе, павінен адпавядаць наступным параметрам: структураванасць тэксту, наяўнасць прэзентацыі, дэманстрацыя музычнага матэрыялу (уключаючы аўдыё, відэа). Рэгламент выступу ‑ 10 мін. (з улікам паказу музычнага матэрыялу).

 

Тэксты артыкулаў, прадстаўленыя для ўдзелу ў завочным фармаце Конкурсу, афармляюцца згодна з прапанаванымі патрабаваннямі (гл. Дадатак 2).

Артыкулы пераможцаў завочнага фармату конкурсу (1, 2, 3 месца) у намінацыі магістранты, студэнты спецыяльнасці “Мастацтвазнаўства (музыказнаўства)” будуць разгледжаны аргкамітэтам для публікацыі ў студэнцкім электронным выданні (патрабаванні да публікацыі гл. у Дадатку 2).

Склад журы будзе аб’яўлены дадаткова.

 

Аргкамітэт канферэнцыі:

Мацаберыдзэ Нэлі Вячаславаўна, прарэктар па навуковай рабоце, дацэнт кафедры тэорыі музыкі, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт

Ціхамірава Ала Анатольеўна, навуковы кіраўнік Студэнцкага навукова-творчага таварыства, дацэнт кафедры тэорыі музыкі, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт

Баранкевіч Лілія Фаільеўна, загадчык навукова-даследчага аддзела, дацэнт кафедры гісторыі музыкі і музычнай беларусістыкі, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт

Воранава Святлана Сяргееўна, намеснік навуковага кіраўніка Студэнцкага навукова-творчага таварыства, старшы выкладчык кафедры тэорыі музыкі, кандыдат мастацтвазнаўства.

Белая Святлана Аляксандраўна, старшыня Савета маладых вучоных, старшы выкладчык кафедры спеваў.

 

Аргкамітэт прымае да ўдзелу ў вочным фармаце Конкурсу заяўкі, аформленыя згодна з Дадаткам 1, і артыкулы для ўдзелу ў завочным фармаце Конкурсу, аформленыя згодна з Дадаткам 2, у названы тэрмін. Аргкамітэт мае права адбору дакладаў для ўключэння ў праграму канферэнцыі.

Кантактныя даныя: snto@bgam.by – навуковы кіраўнік Студэнцкага навукова-творчага таварыства Ціхамірава Ала Анатольеўна, намеснік навуковага кіраўніка Студэнцкага навукова-творчага таварыства Воранава Святлана Сяргееўна.

 

 

ВАЖНЫЯ ДАТЫ

ДЛЯ ВОЧНАГА ФАРМАТУ:

29 сакавіка – апошні дзень прыёму заявак на электронную пошту snto@bgam.by (назва файла заяўкі афармляецца наступным чынам: прозвішча імя _заяўка)

5 красавіка – размяшчэнне спісу ўдзельнікаў па намінацыях з парадкам выступлення на сайце акадэміі

8 красавіка – правядзенне вочнага фармату конкурсу

12 красавіка – узнагароджанне пераможцаў конкурсу на Круглым стале XXXIII МІЖНАРОДНЫХ НАВУКОВЫХ ЧЫТАННЯЎ ПАМЯЦІ Л. С. МУХАРЫНСКАЙ

 

ДЛЯ ЗАВОЧНАГА ФАРМАТУ:

12 красавіка – апошні дзень прыёму артыкулаў для завочных удзельнікаў на электронную пошту snto@bgam.by (назва файлаў афармляюцца наступным чынам: прозвішча імя _ артыкул)

19 красавіка – 19 траўня-праца журы конкурсу

26 мая – 31 мая – падвядзенне вынікаў конкурсу, рассыланне дыпломаў пераможцам.

15 чэрвеня – прыём матэрыялаў для публікацыі пераможцаў конкурсу на электронную пошту snto@bgam.by (назва файла афармляецца наступным чынам: прозвішча імя _артыкул для публікацыі)

 

 

ДАДАТАК 1

Форма заяўкі

Заяўка

ДАДАТАК 2

 

Тэксты артыкулаў афармляюцца ў тэкставым рэдактары Microsoft WORD згодна з наступным патрабаванням:

  • аб’ём не больш за 12-14 000 друкаваных знакаў, у тым ліку прабелы (без уліку спісу выкарыстаных крыніц і нотных прыкладаў);
  • палі: левае і ніжняе 25 мм, верхняе 20 мм, правае 10 мм;
  • шрыфт – Times New Roman, звычайны, кегль 14;
  • міжрадковы інтэрвал – адзінарны, выраўноўванне – па шырыні;
  • абзацны водступ 1,25 см;
  • назва артыкула – вялікімі, тоўстымі, выраўноўванне па цэнтры;
  • дадзеныя пра аўтара (фамілія імя імя па бацьку без скарачэнняў, месца вучобы, факультэт, курс) і навуковых кіраўнікоў (фамілія імя імя па бацьку без скарачэнняў, месца працы, пасада, вучоная ступень, вучонае званне) – курсівам, выраўноўванне па правым баку;
  • зноскі ўнізе старонкі, нумарацыя скразная, кегль – 12;
  • спіс выкарыстаных крыніц афармляецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь (гл. https://vak.gov.by/bibliographicDescription) і змяшчаецца ў канцы артыкула ў алфавітным парадку; зноскі ў тэксце на адпаведную пазіцыю літаратуры афармляюцца ў квадратных дужках з указаннем яе нумара ў спісе крыніц і нумара старонкі праз коску (напрыклад: [5, с. 14]).
  • у асноўны тэкст артыкула могуць быць устаўлены нотныя прыклады (колькасць 1-4) з абавязковым указаннем на іх (напрыклад, Нотны прыклад 1, Нотны прыклад 2 непасрэдна перад нотным прыкладам з выраўноўванне па цэнтры ). Таксама нотныя прыклады дублююцца асобнымі файламі ў фармаце JPG.

 

Узор афармлення загалоўка артыкула і звестак аб аўтары:

ТЭМА ДАКЛАДУ

Фамілія імя імя па бацьку дакладчыка

Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі,

 фартэпіянны і кампазітарска-музыказнаўчы факультэт,

 студэнт 3 курса.

 Навуковы кіраўнік – Фамілія Імя Імя па бацьку.,

пасада, вучоная ступень, вучонае


Становішча
Заяўка
Праграма