III РЭСПУБЛІКАНСКІ КОНКУРС ХАРАВЫХ ДЫРЫЖОРАЎ ІМЯ А.П.ЗЕЛЯНКОВАЙ

III РЭСПУБЛІКАНСКІ КОНКУРС ХАРАВЫХ ДЫРЫЖОРАЎ ІМЯ А.П.ЗЕЛЯНКОВАЙ

Кафедра харавога дырыжыравання ўстановы адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі» аб’яўляе аб правядзенні ІІІ РЭСПУБЛІКАНСКАГА КОНКУРСУ ХАРАВЫХ ДЫРЫЖОРАЎ ІМЯ А.П.ЗЕЛЯНКОВАЙ.
Конкурс адбудзецца з 17.04.2024 па 19.04.2024.
У конкурсе могуць удзельнічаць навучэнцы УССА ў галіне музычнага мастацтва Рэспублікі Беларусь.

Для ўдзелу ў конкурсе навучэнец УССА не пазней за 17.03.2024 накіроўвае на адрас электроннай пошты choirbgam@gmail.com заяўку з каляровай (партрэтнай) фатаграфіяй (фармату JPEG).

Запрашэнні да ўдзелу ў конкурсе высылаюцца па электроннай пошце канкурсантам персанальна.
Спіс канкурсантаў таксама размяшчаецца на сайце акадэміі музыкі ў тэрмін не пазней за 01.04.2024.

Парадак выступлення канкурсантаў вызначаецца лёсаваннем і захоўваецца да канца конкурсу.

У першым туры канкурсант дэманструе ў суправаджэнні раяля выкананне конкурснай праграмы са спіса твораў (сачыненне для хору a cappella і фрагмент кантаты Г.Свірыдава «Курскія песні» на выбар канкурсанта), зацверджанага аргкамітэтам.  Па выніках першага тура вызначаюцца канкурсанты, якія дапускаюцца да ўдзелу ў другім туры конкурсу.  Колькасць канкурсантаў, якія дапускаюцца да ўдзелу ў другім туры, не павінна перавышаць паловы ўдзельнікаў першага тура.

У другім туры канкурсант працуе з жаночым хорам.  Сачыненні выбіраюцца канкурсантам шляхам лёсавання.
У трэцім туры канкурсант працуе са змешаным хорам над фрагментам кантаты Г.Свірыдава «Курскія песні» са сваёй конкурснай праграмы першага тура.
Час працы ў другім і трэцім турах – да 10 хвілін.  Па выніках трэцяга тура конкурсу вызначаюцца пераможцы конкурсу.

Пераможцы конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі І, ІІ або ІІІ ступені з прысваеннем звання лаўрэата.  Журы мае права прысуджаць не ўсе дыпломы і прэміі, прысудзіць некалькі дыпломаў І, ІІ ці ІІІ ступені.  Журы мае права прысуджаць спецыяльныя дыпломы і прэміі.

Канкурсанты трэцяга тура, не ўдастоеныя дыпломаў I, II або III ступені і звання лаўрэата конкурсу, узнагароджваюцца дыпломамі з прысваеннем звання дыпламанта конкурсу.  Канкурсанты, якія не ўдастоены дыпломаў і званняў лаўрэата або дыпламанта конкурсу, узнагароджваюцца граматамі ўдзельнікаў конкурсу.

Узнагароджанне пераможцаў і ўдзельнікаў конкурсу праводзіцца ў апошні дзень конкурсу.
Выдаткі па праездзе, пражыванні і харчаванні канкурсантаў, а таксама іх канцэртмайстраў аплачваюцца накіравальным бокам або канкурсантамі.


Расклад конкурсу

Спісы ўдзельнікаў

Палажэнне конкурсу

Заяўка

Ноты