• Навiны

XXХІ Міжнародныя навуковыя чытанні памяці Л. С. Мухарынскай (1906–1987) і Міжнародны форум этнакультур

16.02.2022

З 5 па 8 красавіка 2022 года Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі праводзіць XXХІ Міжнародныя навуковыя чытанні памяці Л. С. Мухарынскай (1906–1987) і Міжнародны форум этнакультур.

У рамках чытанняў адбудуцца пасяджэнні секцый, круглы стол, лекцыі вядомых музыказнаўцаў, прэзентацыі новых выданняў.

Асноўныя тэматычныя кірункі:

  • гістарычны шлях і дасягненні беларускай музычнай навукі: да 90-годдзя Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі і 100-годдзя Інстытута беларускай культуры;
  • выдатныя дзеячы музычнага мастацтва, культуры і навукі Беларусі – юбіляры 2022 года (В. А. Залатароў, Р. Р. Шырма, Л. М. Абеліѐвіч, І. І. Жыновіч, Г. С. Глушчанка, Т. А. Шчарбакова, Д. Б. Смольскі, А. Ю. Мдзівані, І. Д. Назіна);
  • актуальныя праблемы тэарэтычнай і практычнай этнамузыкалогіі;
  • сучасныя ракурсы музычна-гістарычных і музычна-тэарэтычных даследаванняў;
  • пытанні музычнай педагогікі, гісторыі і тэорыі выканальніцкага мастацтва.

Да ўдзелу ў чытаннях запрашаюцца навукоўцы, выкладчыкі і спецыялісты ўстаноў вышэйшай і сярэдняй адукацыі ў галіне музычнага мастацтва, дактаранты, аспіранты.

Чытанні плануецца правесці ў змешаным фармаце. Прадугледжваюцца наступныя формы ўдзелу: вочная, дыстанцыйная (з дапамогай анлайн-трансляцыі альбо трансляцыі відэазапісу, які загадзя прадстаўлены ўдзельнікам па электроннай пошце), завочная (стэндавы даклад).

Канчатковае рашэнне пра фармат мерапрыемства будзе прынята па выніках апрацоўкі заявак.

Рэгламент выступленняў:
даклад на пленарным пасяджэнні – да 20 хвілін,
даклад на секцыйным пасяджэнні – да 15 хвілін;
паведамленне на круглым стале – да 15 хвілін;
прэзентацыя выданняў – да 10 хвілін.

Відэа дыстанцыйных выступленняў і тэксты стэндавых дакладаў неабходна выслаць на адрас электроннай пошты nio@bgam.by у тэрмін не пазней 4 красавіка 2022 года.

Мовы канферэнцыі – руская, беларуская, англійская.

Па выніках чытанняў плануецца публікацыя навуковых артыкулаў. Тэкст артыкула на беларускай або рускай мовах неабходна да 23 мая 2022 года даслаць на адрас электроннай пошты nio@bgam.by. Да кожнага артыкула дадаюцца рэцэнзія і выпіска з пратакола пасяджэння кафедры (навуковага аддзела, цыклавой камісіі) з рэкамендацыяй артыкула да друку.

Навуковы артыкул аб’ѐмам 14000–25000 знакаў павінен утрымліваць кароткую анатацыю на мове артыкула, рэзюмэ на англійскай мове, спіс выкарыстаных крыніц. Тэкст навуковага артыкула афармляецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі.

Да друку прымаюцца артыкулы, якія раней не публікаваліся.

Усе дасланыя матэрыялы для публікацыі ў навуковых зборніках акадэміі музыкі праходзяць праверку на іх унікальнасць праграмай «Антыплагіят» праз базу даных «Універсітэцкая бібліятэка».

Аргкамітэт мае права адхіліць артыкулы, якія не адпавядаюць тэматыцы чытанняў і актуальным патрабаванням да навуковых публікацый.

Па арганізацыйных пытаннях просім звяртацца:
Мацаберыдзэ Нэлі Вячаславаўна, прарэктар па навуковай рабоце: тэл. (+375 17) 360 11 03; prorector_nr@bgam.by ;
Баранкевіч Лілія Фаільеўна, загадчык навукова-даследчага аддзела: тэл. (+375 17) 342 97 96; nio@bgam.by ;
Бярковіч Таццяна Леанідаўна, загадчык кабінета традыцыйных музычных культур: тэл. (+375 29) 708 83 11; folkbgam@mail.ru ;
Аванесян Рузана Георгіеўна, начальнік аддзела міжнародных сувязяў: тэл. (+375 17) 367 55 02; international@tut.by ;
Заплаціна Ірына Алегаўна, загадчык аддзела інфармацыйных тэхналогій: тэл. (+375 17) 235 59 61; its@bgam.by .

Выдаткі на праезд, пражыванне і харчаванне ажыццяўляюцца ўдзельнікам канферэнцыі асабіста або ўстановай, якая яго накіроўвае.

ВАЖНЫЯ ДАТЫ
22 сакавіка – апошні дзень падачы заявак.
1 красавіка – дзень рассылкі праграмы мерапрыемства.
4 красавіка – апошні дзень для прадстаўлення відэафайлаў выступленняў і тэкстаў стэндавых дакладаў.
5 – 8 красавіка – правядзенне мерапрыемства.
23 мая – апошні дзень прыняцця тэкстаў навуковых артыкулаў для публікацыі (з прыкладаннем неабходных дакументаў у электронным фармаце).

Форма заяўкі на ўдзел