Дзяржаўны інстытут мастацтвазнаўства (Масква, Расія)
Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (Мінск, Беларусь)
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў (Мінск, Беларусь)
Казахская нацыянальная кансерваторыя імя Курмангазы (Алматы, Казахстан)
Кіргізскі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтва ім. Б. Бейшаналіевай (Бішкек, Кіргізія)
Роля савецкіх музычных дзеячаў
у фарміраванні нацыянальных кампазітарскіх
і выканальніцкіх школ краін СНД
Міжнародная навуковая канферэнцыя
2-3 лістапада 2023 года (Масква)
Паважаныя калегі!
Запрашаем прыняць удзел у Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Роля савецкіх музычных дзеячаў у фарміраванні нацыянальных кампазітарскіх і выканальніцкіх школ краін СНД», якая адбудзецца ў Дзяржаўным інстытуце мастацтвазнаўства (ДзІМ) 2–3 лістапада 2023 года.
Гісторыя музычнай прафесійнай адукацыі, станаўлення кампазітарскіх і выканальніцкіх школ краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў цесна звязана з савецкім перыядам. У многіх рэспубліках СССР спачатку не было сваіх кансерваторый, і адораныя юнакі і дзяўчаты прыязджалі вучыцца ў Маскву, Ленінград, Саратаў і іншыя гарады. У той жа час многія вопытныя кампазітары і педагогі са сталічных ВНУ працавалі ў нацыянальных рэспубліках дзесяцігоддзямі, а некаторыя – засталіся ў іх жыць назаўжды. Дзякуючы іх падзвіжніцкай дзейнасці культурныя сувязі нашых краін захоўваюцца і дагэтуль.
Мэта канферэнцыі – ацаніць ўнёсак савецкіх музычных дзеячаў у развіццё культуры ў цэлым і фарміраванне нацыянальных кампазітарскіх і выканальніцкіх школ у краінах СНД.
У савецкі час вялікая ўвага надавалася вывучэнню музыкі нацыянальных рэспублік, пра якую ў сваіх артыкулах і манаграфіях пісалі буйныя музыказнаўцы – І.М. Вызга-Іванова, Л.У. Карагічава-Брэтаніцкая, У.Р. Джумакова, Т.С. Вызга, Ф.А. Абукава, В.Р. Дулат-Алееў, Л.С. Мухарынская і многія іншыя. Убачыла свет сямітомнае выданне «Гісторыя музыкі народаў СССР» (1970–1997), пачатак якому паклаў Ю.У. Келдыш, а працягнулі В.А. Васіна-Гросман, М.Дз. Сабініна, І.У. Несцьеў, Р.Л. Галавінскі – выдатныя музыказнаўцы, якія працавалі ў ДзІМ.
Гістарычная дыстанцыя падштурхоўвае нас да далейшага даследавання нацыянальнай музычна-культурнай спадчыны краін СНД у самых розных ракурсах.
Асноўныя накірункі работы канферэнцыі:
Фармат правядзення пасяджэнняў канферэнцыі: вочна-дыстанцыйны.
Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 30 верасня 2023 года.
Рэгламент дакладаў – 20 хв.
На канферэнцыі прадугледжана магчымасць дэманстрацыі відэа-і аўдыёілюстрацый.
Каардынатары канферэнціі:
Галіма Уралаўна Лукіна, д. мастацтв., намеснік дырэктара па навуковай рабоце ДзІМ
Зіля Агзамаўна Імамутдзінава, к. мастацтв., старшы навуковы супрацоўнік сектара тэорыі музыкі ДзІМ
Кантактныя адрасы: lukina@sias.ru, zilimam@sias.ru
Просім накіроўваць заяўкі адначасова па двух адрасах.
Персанальнае запрашэнне на канферэнцыю дасылаецца па запыце.
Арганізацыйны збор не бярэцца.
Праезд і пражыванне ўдзельнікаў аплачваюцца ўстановай, якая яго накіроўвае.
Форма Заяўкі на ўдзел
Прозвішча _____________________________________________
Імя, імя па бацьку ______________________________________
вучоная ступень, званне ____________________________________
Месца працы (вучобы), пасада __________________________
E-mail ___________________________________________________
Тэлефон ___________________________________________________
Тэма даклада ______________________________________________
Тэзісы даклада (да 1 000 друкаваных знакаў) _____________
Форма ўдзелу (афлайн/ анлайн/ стэндавы даклад) _________
Аргкамітэт пакідае за сабой права адхіліць заяўкі, якія не адпавядаюць тэматыцы канферэнцыі.
Просьба сачыць за інфармацыяй аб праграме канферэнцыі на сайце Дзяржаўнага інстытута мастацтвазнаўства (http://sias.ru/research/events/)
ПУБЛІКАЦЫЯ МАТЭРЫЯЛАЎ
Па выніках канферэнцыі плануецца публікацыя артыкулаў на рускай мове з размяшчэннем у базе eLibrary. Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору матэрыялаў для публікацыі ў адпаведнасці з асноўнымі патрабаваннямі. Зборніку прысвойваюцца ISBN, бібліятэчныя коды (УДК, ББК), кожны артыкул атрымае індывідуальны DOI.
Артыкулы павінны быць прадстаўлены да 20 кастрычніка 2023 г. на электронныя адрасы lukina@sias.ru, zilimam@sias.ru
Патрабаванні да афармлення матэрыялаў:
Артыкул павінен змяшчаць: