- Белорусская государственная академия музыки -

https://bgam.by/be

-

2-3 лістапада 2023 года Сумесная міжнародная навуковая канферэнцыя Акадэміі музыкі і краін СНД

Дзяржаўны інстытут мастацтвазнаўства (Масква, Расія)
Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (Мінск, Беларусь)
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў (Мінск, Беларусь)
Казахская нацыянальная кансерваторыя імя Курмангазы (Алматы, Казахстан)
Кіргізскі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтва ім. Б. Бейшаналіевай (Бішкек, Кіргізія)


Роля савецкіх музычных дзеячаў
у фарміраванні нацыянальных кампазітарскіх
і выканальніцкіх школ краін СНД
Міжнародная навуковая канферэнцыя
2-3 лістапада 2023 года (Масква)

 Паважаныя калегі!

Запрашаем прыняць удзел у Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Роля савецкіх музычных дзеячаў у фарміраванні нацыянальных кампазітарскіх і выканальніцкіх школ краін СНД», якая адбудзецца ў Дзяржаўным інстытуце мастацтвазнаўства (ДзІМ) 2–3 лістапада 2023 года.
Гісторыя музычнай прафесійнай адукацыі, станаўлення кампазітарскіх і выканальніцкіх школ краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў цесна звязана з савецкім перыядам. У многіх рэспубліках СССР спачатку не было сваіх кансерваторый, і адораныя юнакі і дзяўчаты прыязджалі вучыцца ў Маскву, Ленінград, Саратаў і іншыя гарады. У той жа час многія вопытныя кампазітары і педагогі са сталічных ВНУ працавалі ў нацыянальных рэспубліках дзесяцігоддзямі, а некаторыя – засталіся ў іх жыць назаўжды. Дзякуючы іх падзвіжніцкай дзейнасці культурныя сувязі нашых краін захоўваюцца і дагэтуль.
Мэта канферэнцыі – ацаніць ўнёсак савецкіх музычных дзеячаў у развіццё культуры ў цэлым і фарміраванне нацыянальных кампазітарскіх і выканальніцкіх школ у краінах СНД.
У савецкі час вялікая ўвага надавалася вывучэнню музыкі нацыянальных рэспублік, пра якую ў сваіх артыкулах і манаграфіях пісалі буйныя музыказнаўцы – І.М. Вызга-Іванова, Л.У. Карагічава-Брэтаніцкая, У.Р. Джумакова, Т.С. Вызга, Ф.А. Абукава, В.Р. Дулат-Алееў, Л.С. Мухарынская і многія іншыя. Убачыла свет сямітомнае выданне «Гісторыя музыкі народаў СССР» (1970–1997), пачатак якому паклаў Ю.У. Келдыш, а працягнулі В.А. Васіна-Гросман, М.Дз. Сабініна, І.У. Несцьеў, Р.Л. Галавінскі – выдатныя музыказнаўцы, якія працавалі ў ДзІМ.
Гістарычная дыстанцыя падштурхоўвае нас да далейшага даследавання нацыянальнай музычна-культурнай спадчыны краін СНД у самых розных ракурсах.

Асноўныя накірункі работы канферэнцыі:

Фармат правядзення пасяджэнняў канферэнцыі: вочна-дыстанцыйны.

Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 30 верасня 2023 года.

Рэгламент дакладаў – 20 хв.
На канферэнцыі прадугледжана магчымасць дэманстрацыі відэа-і аўдыёілюстрацый.

Каардынатары канферэнціі:
Галіма Уралаўна Лукіна, д. мастацтв., намеснік дырэктара па навуковай рабоце ДзІМ
Зіля Агзамаўна Імамутдзінава, к. мастацтв., старшы навуковы супрацоўнік сектара тэорыі музыкі ДзІМ
Кантактныя адрасы: lukina@sias.ru, zilimam@sias.ru

 Просім накіроўваць заяўкі адначасова па двух адрасах.

Персанальнае запрашэнне на канферэнцыю дасылаецца па запыце.
Арганізацыйны збор не бярэцца.
Праезд і пражыванне ўдзельнікаў аплачваюцца ўстановай, якая яго накіроўвае.

Форма Заяўкі на ўдзел

Прозвішча _____________________________________________
Імя, імя па бацьку      ______________________________________
вучоная ступень, званне ____________________________________
Месца працы (вучобы), пасада __________________________
E-mail    ___________________________________________________
Тэлефон   ___________________________________________________
Тэма даклада  ______________________________________________
Тэзісы даклада (да 1 000 друкаваных знакаў) _____________
Форма ўдзелу (афлайн/ анлайн/ стэндавы даклад) _________

Аргкамітэт пакідае за сабой права адхіліць заяўкі, якія не адпавядаюць тэматыцы канферэнцыі.

Просьба сачыць за інфармацыяй аб праграме канферэнцыі на сайце Дзяржаўнага інстытута мастацтвазнаўства (http://sias.ru/research/events/)

 ПУБЛІКАЦЫЯ МАТЭРЫЯЛАЎ

Па выніках канферэнцыі плануецца публікацыя артыкулаў на рускай мове з размяшчэннем у базе eLibrary. Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору матэрыялаў для публікацыі ў адпаведнасці з асноўнымі патрабаваннямі. Зборніку прысвойваюцца ISBN, бібліятэчныя коды (УДК, ББК), кожны артыкул атрымае індывідуальны DOI.

Артыкулы павінны быць прадстаўлены да 20 кастрычніка 2023 г. на электронныя адрасы lukina@sias.ru, zilimam@sias.ru

Патрабаванні да афармлення матэрыялаў:

Артыкул павінен змяшчаць:

Форма заяўкі на ўдзел
Праграма канферэнцыі