Двужыльная, І.Ф. Памяць пра Халакост у акадэмічнай музыцы Беларусі, Украіны, Расіі / І.Ф. Двужыльная. –
Мінск: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі, 2022. – 259 с.: іл. – На рус. мове.
Тыраж 50 экз.
ISBN 978-985-7187-74-4
Манаграфія прысвечана даследаванню акадэмічнай музыкі Беларусі, Украіны, Расіі, у якой знайшла адлюстраванне памяць пра Халакост – трагедыі, якая прывяла да знішчэння ў перыяд Другой сусветнай вайны каля 6 мільёнаў яўрэяў Еўропы. Аўтар разглядае ступень вывучэння тэмы Халакоста ў музыказнаўстве і яе станаўленне ў культуры СССР, асаблівасці раскрыцця тэмы ў творах на розных узроўнях музычнага зместу: на агульнамастацкім, вяртаючы да месцаў памяці, да асоб, якія сталі сімвалам Халакоста; на музычна-тэматычным, апускаючы ў ашкеназскую музычную культуру; на экзістэнцыяльным, выяўляючы дамінантныя сэнсавыя коды опусаў.
Кніга прызначана як для спецыялістаў у галіне гісторыі і тэорыі музыкі (выданне можа выкарыстоўвацца ў курсах устаноў вышэйшай адукацыі «Гісторыя беларускай музыкі», «Актуальныя напрамкі развіцця сучаснага музычнага мастацтва», «Тэорыя сучаснай кампазіцыі», «Тэорыя музычнага зместу» і інш.), так і для шырокага кола чытачоў, якія цікавяцца пытаннямі захавання памяці пра Халакост.