МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
УСТАНОВА АДУКАЦЫІ
«БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАЯ АКАДЭМІЯ МУЗЫКІ
Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя
Беларускі і сусветны музычны тэатр: мінулае,
сучаснасць, перспектывы
/да 90-годдзя Вялікага тэатра Беларусі і 110-годдзя з дня нараджэння А.В. Багатырова/
21–24 лістапада 2023 года
ІНФАРМАЦЫЙНЫ ЛІСТ
З 21 па 24 лістапада 2023 года Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі праводзіць Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю «Беларускі і сусветны музычны тэатр: мінулае, сучаснасць, перспектывы (да 90-годдзя Вялікага тэатра Беларусі і 110-годдзя з дня нараджэння А. В. Багатырова)».
У рамках канферэнцыі адбудуцца навуковыя пасяджэнні, круглы стол, лекцыі вядучых вучоных, майстар-класы дзеячаў культуры і мастацтва, прэзентацыі новых выданняў.
Асноўныя тэматычныя напрамкі канферэнцыі:
Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца спецыялісты ў галіне музычнага мастацтва, выкладчыкі, навуковыя супрацоўнікі, дактаранты, аспіранты.
Прадугледжваюцца наступныя формы ўдзелу:
Заяўкі на ўдзел у канферэнцыі неабходна даслаць да 1 лістапада 2023 года на адрас электроннай пошты minsk.conference1@gmail.com
Рэгламент выступленняў:
даклад на пленарным пасяджэнні – да 20 хвілін,
даклад на секцыйным пасяджэнні – да 15 хвілін,
паведамленне на круглым стале – да 15 хвілін,
прэзентацыя выданняў – да 10 хвілін.
Тэксты стэндавых дакладаў і відэа дыстанцыйных выступаў неабходна даслаць на адрас электроннай пошты minsk.conference1@gmail.com у тэрмін не пазней за 1 лістапада (разам з заяўкай на ўдзел).
Мовы канферэнцыі – руская, беларуская, англійская.
Па выніках канферэнцыі плануецца публікацыя навуковых артыкулаў. Навуковы артыкул аб’ёмам 14 000–20 000 знакаў павінен змяшчаць кароткую анатацыю на мове артыкула, рэзюмэ на англійскай мове, ключавыя словы, спіс выкарыстаных крыніц. Тэкст навуковага артыкула афармляецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі, размешчанымі на сайце: https://bgam.by/wp-content/uploads/2022/07/Trebovaniya-Vesty1.pdf
Да друку прымаюцца артыкулы, якія раней не публікаваліся. Тэксты артыкулаў прымаюцца на адрас электроннай пошты minsk.conference1@gmail.com да 15 студзеня 2024 года.
Да кожнага артыкула прыкладаюцца рэцэнзія і выпіска з пратакола паседжання кафедры (навуковага аддзела, цыклавой камісіі) з рэкамендацыяй артыкула да друку.
Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору артыкулаў для публікацыі і іх рэдагавання. Аргкамітэт мае права адхіліць артыкулы, якія не адпавядаюць тэматыцы канферэнцыі і актуальным патрабаванням да навуковых публікацый. Усе дасланыя матэрыялы праходзяць праверку на унікальнасць праграмай «Антыплагіят» праз базу даных «Універсітэцкая бібліятэка».
Па арганізацыйных пытаннях просім звяртацца:
Мацаберыдзэ Нэлі Вячаславаўна, прарэктар па навуковай рабоце: тэл. (+375 17) 360 11 03; prorector_nr@bgam.by ;
Баранкевіч Лілія Фаільеўна, загадчык навукова-даследчага аддзела: тэл. (+375 17) 342 97 96; nio@bgam.by ;
Выдаткі на праезд, пражыванне і харчаванне ажыццяўляюцца ўдзельнікам канферэнцыі асабіста або ўстановай, якая яго накіроўвае.
ВАЖНЫЯ ДАТЫ
1 лістапада апошні дзень падачы заявак, прадастаўлення відэафайлаў выступаў і тэкстаў стэндавых дакладаў
17 лістапада дзень рассылкі праграмы мерапрыемства
21–24 лістапада правядзенне мерапрыемства
15 студзеня 2024 г. апошні дзень прыняцця тэкстаў навуковых артыкулаў для публікацыі (з прыкладаннем неабходных дакументаў у электронным фармаце).
Форма заяўкі на ўдзел
у Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі
«Беларускі і сусветны музычны тэатр: мінулае, сучаснасць, перспектывы
(да 90-годдзя Вялікага тэатра Беларусі і 110-годдзя з дня нараджэння А. В. Багатырова)»
Прозвішча, імя, імя па бацьку, пасада, месца працы ці вучобы, вучоная ступень, вучонае званне дакладчыка | |
Тэма даклада / лекцыі / паведамлення на круглым стале / прэзентацыі выдання | |
Тэматычны кірунак | |
Форма ўдзелу: – вочная; – дыстанцыйная (анлайн); – дыстанцыйная (відэазапіс); – завочная (стэндавы даклад) |
|
Анатацыя на мове даклада (да 150 слоў) | |
Кантакты: тэлефон, адрас электроннай пошты | |
Для аспіранта (дактаранта) – звесткі пра навуковага кіраўніка (навуковага кансультанта): прозвішча, імя, імя па бацьку, месца працы, пасада, вучоная ступень, вучонае званне | |
Дадатковыя звесткі (неабходныя тэхнічныя сродкі, іншае) | |
Для афармлення імянного запрашэння | |
Прозвішча, імя, імя па бацьку кіраўніка арганізацыі, яго пасада, вучоная ступень, вучонае званне | |
Паштовы адрас арганізацыі, тэл./факс, электронны адрас |