• Навiны

РЫДЗІГЕР П.В. КАНЦЭРТНА-КАМЕРНЫЯ СПЕВЫ. МІНСК, 2022

10.11.2022

Рыдзігер, П.В. Канцэртна-камерныя спевы: вучэб. дапаможнік / П.В. Рыдзігер. –
Мінск: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі, 2022. – 174 с. – На рус. мове.
Тыраж 50 экз.
ISBN 978-985-7187-76-8

Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь у якасці вучэбнага дапаможніка для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па накірунку спецыяльнасці «Спевы (акадэмічныя)»

У вучэбным дапаможніку паслядоўна разгледжана праблематыка фарміравання і далейшага папаўнення рэпертуару ў галіне канцэртна-камерных спеваў. Закрануты пытанні звароту да твораў розных кампазітарскіх школ і эпох, уключаючы старажытную і сучасную музыку. Вялікая ўвага нададзена агульнай лініі развіцця камерна-вакальнай творчасці і выканальніцкаму аналізу асобных твораў. Прапанаваныя заданні накіраваны на практычную рэалізацыю атрыманых ведаў у дачыненні да рэпертуара кожнага канкрэтнага выканаўцы. Выданне адрасавана выкладчыкам і студэнтам класа канцэртна-камерных спеваў устаноў вышэйшай музычнай адукацыі, аднак можа быць карысна і пры навучанні вакалістаў сярэдняга звяна.

Змест