• Навiны

ПАРАХАЎНІЧЭНКА М.Я. ІНСТРУМЕНТАЛЬНАЕ САЛЬФЕДЖЫА: МЕТОДЫКА І ПРАКТЫКА. МІНСК, 2022

28.02.2023

Парахаўнічэнка, М.Я. Інструментальнае сальфеджыа: методыка і практыка: вучэб.-метад. дапаможнік / М.Я. Парахаўнічэнка. – Мінск: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі, 2022. – 120 с. – На рус. мове.
Тыраж 50 экз.
ISBN 978-985-7187-81-2

 Рэкамендавана ВМА па адукацыі ў галіне культуры і мастацтваў у якасці вучэбна-метадычнага дапаможніка для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па спецыяльнасцях 1-16 01 04 Струнныя смычковыя інструменты і 1-16 01 06 Духавыя інструменты

 Вучэбна-метадычны дапаможнік з’явіўся абагульненнем і сістэматызацыяй шматгадовага досведу педагагічнай працы аўтара на ўсіх прыступках адукацыйнага комплексу «школа – каледж – ВНУ». Яго аснову складае ідэя выкарыстання на занятках сальфеджыа «жывога» інструментара, што максімальна набліжае дадзеную дысцыпліну да выканальніцкай дзейнасці студэнтаў і навучэнцаў. Дапаможнік адрасаваны выкладчыкам і студэнтам музычных ВНУ, а таксама ўсім, хто цікавіцца праблематыкай сальфеджыа.

Содержание