• Навiны

Громава н. С. Фартэпіянны дуэт у музычным мастацтве Беларусі

14.06.2018

Громава н. С.Фартэпіянны дуэт у музычным мастацтве Беларусі: навуковае выданне. – Мінск: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі, 2018. – 181 с.тыраж 50 экз. ISBN 978-985-7187-04-1.

У манаграфіі дадзена комплексная характарыстыка дуэта як вобласці кампазітарскай творчасці і віду выканальніцкага мастацтва ў Беларусі. Выяўлены Фактары станаўлення і развіцця гэтага віду ансамбля ў музычным мастацтве Беларусі, вызначаны асноватворныя аспекты выканальніцкай інтэрпрэтацыі ў фартэпіянным дуэце. Матэрыялы выдання могуць быць выкарыстаны ў навучальных курсах устаноў вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Кніга адрасавана выканаўцам, даследчыкам музычнага мастацтва і шырокаму колу чытачоў, якія цікавяцца фартэпіянным ансамблевым мастацтвам.