• Навiны

EBSCO дала доступ да трох новых баз дадзеных

13.10.2022

EBSCO адна з найбуйнейшых амерыканскіх сістэм, якая змяшчае інфармацыю па дакладных і гуманітарных навуках, юрыспрудэнцыі, эканоміцы, бізнесе, медыцыне, гісторыі, мастацтве. У базах даных прадстаўлены манаграфіі, рэцэнзуемыя навуковыя часопісы, пратаколы даследаванняў, матэрыялы канферэнцый, даведачныя выданні, у тым ліку і паўнатэкставыя дакументы, з калекцый Cambridge University Press, Oxford University Press, Harvard University Press Routledge.

 

Акрамя таго, рэсурс утрымлівае шэраг баз даных па музыцы, музычным мастацтве, музыказнаўстве і сумежных галінах: Music Index with Fulltext, RILM with Fulltext (Repertoire International de Littérature Musicale) і International Bibliography of Theatre & Dance with Full Text і інш. Гэта – унікальныя і практычна недаступныя анлайн у іншых базах, манаграфіі, часопісы і іншыя матэрыялы, у якіх можна знайсці агляды выступаў, музычных запісаў, відэа. Кантэнт публікуецца больш чым на 40 мовах. Доступ да рэсурса ажыццяўляецца праз лагін і пароль, якія можна атрымаць у супрацоўнікаў бібліятэкі.

 

pic pic pic