• Навiны

Бібліятэка Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі прадстаўляе тэматычную выставу”Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь – нацыянальны здабытак і гонар краіны”.

14.03.2024

Бібліятэка Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі прадстаўляе тэматычную выставу  «Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь – нацыянальны набытак і гонар краіны».

15 сакавіка ў нашай краіне адзначаюць адно з галоўных дзяржаўных святаў – Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

У 2024 годзе спаўняецца 30 гадоў Аснаўному закону краіны, які мае вышэйшую юрыдычную сілу і замацоўвае асноўныя прынцыпы і нормы прававога рэгулявання важнейшых грамадскіх адносін.

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь вызначае дзяржаўны лад, устанаўлівае прынцыпы выбарчай сістэмы, рэгулюе ўтварэнне органаўулады, замацоўвае правы і абавязкі грамадзян. Канстытуцыя аб’яўляе чалавека і яго жыцце, яго правы, свабоды і гарантыі іх рэалізацыі найвышэйшай каштоўнасцю.

Гэты дакумент заклаў трывалы прававы фундамент незалежнасці, рэалізаваў імкненне беларускага народа быць паўнапраўным гаспадаром на роднай зямлі.  Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка 4 сакавіка 2022 г. на ўрачыстай цырымоніі ў Палацы Незалежнасці падпісаў Рашэнне рэспубліканскага рэферэндуму па змяненнях і дапаўненнях у Канстытуцыю краіны. «Мы стварылі і прынялі ўнікальны прававы дакумент. У ім спалучаюцца традыцыі і інавацыі, народаўладдзе, адзінства кіравання. Без ілжывай сціпласці яго можна назваць Канстытуцыяй будучыні», ‒ заявіў беларускі лідэр.

На выставе прадстаўлены выданні, якія раскрываюць ролю і месца Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у сістэме дзяржаўнага ладу краіны: энцыклапедыі, даведнікі, грамадска-палітычныя і навукова-папулярныя часопісы, вучэбная літаратура па ідэалогіі і гісторыі беларускай дзяржавы.

Экспазіцыя размяшчаецца ў каб. 138 навучальнага корпуса № 1 (вул. Інтэрнацыянальная, 30) з 14 сакавіка 2024 года.