• Навiны

Урачыстае віншаванне да Дня работніка культуры

12.10.2026

9 кастрычніка ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню работнікаў культуры.

Віншаванне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі работнікам культуры зачытаў Першы намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Уладзімір Барысавіч Пярцоў.

— Айчынная культура — шматвяковы летапіс беларускага народа, у якім знайшлі адлюстраванне яго багатая гісторыя, мудрасць продкаў, народныя традыцыі, дасягнені і лепшыя рысы нацыянальнага характару, — адзначаецца ў прывітальным адрасе. — Асаблівая заслуга ў прымнажэнні гэтага духоўнага скарба належыць вам — таленавітым і неабыякавым людзям, якія прысвяцілі сябе служэнню мастацтву.

Дзякуючы вашаму прафесіяналізму, майстэрству і шчырай любові да абранай справы беражліва захоўваецца спрадвечная спадчына, нараджаюцца значныя праекты, адкрываюцца новыя імёны на творчым небасхіле.