• Навiны

“Дыялогі культур – масты дружбы”. “Ад вытокаў да майстэрства: казахская вусна-прафесійная музыка”

17.09.2026

“Ад вытокаў да майстэрства: казахская вусна-прафесійная музыка” – лекцыя доктара мастацтвазнаўства, дацэнта, прафесара кафедры музыказнаўства і кампазіцыі Казахскай нацыянальнай кансерваторыі імя Курмангазы Елеманавай Саіды Абрахімаўны.

Працягваецца рэалізацыя сумеснага культурна-асветніцкага праекта Карэльскага фонду развіцця грамадскай дыпламатыі “Дыялогі культур – масты дружбы” (пры падтрымцы Прэзідэнцкага фонду культурных ініцыятыў Расійскай Федэрацыі).

Удзельнікі праекта:

Петразаводская дзяржаўная кансерваторыя імя А.К. Глазунова;
Казахская нацыянальная кансерваторыя імя Курмангазы;
Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі.

У рамках праекта 18 верасня 2026 года ў 14.00 у Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (аўд. 302, навучальны корпус № 1, вул. Інтэрнацыянальная, 30) адбудзецца лекцыя “Ад вытокаў да майстэрства: казахская вусна-прафесійная музыка”.

У праграме:

Паказ фільма-лекцыі, прысвечанага казахскай вусна-прафесійнай музыцы (аўтар, лектар – доктар мастацтвазнаўства, дацэнт, прафесар кафедры музыказнаўства і кампазіцыі Казахскай нацыянальнай кансерваторыі імя Курмангазы С.А.Елеманава).

Дыскусія.