Установа адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі” (далей – акадэмія) інфармуе аб правядзенні адукацыйна-творчага праекта “Маладзёжны сімфанічны аркестр”
(далей – Праект). Дадзены праект з’яўляецца працягам прафарыентацыйнага адукацыйна-творчага праекта “Маладзёжны музычны мост”.
З 3 па 9 жніўня 2026 года на базе акадэміі будзе рэалізаваны кароткатэрміновы навучальны інтэнсіў, які ўключае аркестравыя і групавыя рэпетыцыі, майстар-класы, індывідуальныя заняткі і творчыя сустрэчы з вядучымі музыкантамі акадэміі, а таксама экскурсіі і іншыя адукацыйна-творчыя мерапрыемствы. Завяршальным этапам праекта стане канцэртная праграма ў выкананні Маладзёжнага сімфанічнага аркестра, якая будзе прадстаўлена на сцэнічных пляцоўках Мінска.
Асноўная мэта праекта – падтрымка адораных музыкантаў, якія навучаюцца ва ўстановах сярэдняй спецыяльнай адукацыі сферы культуры Рэспублікі Беларусь, а таксама арганізацыя адукацыйнай, пазнавальнай, культурна-асветніцкай і канцэртна-творчай дзейнасці маладых музыкантаў.
Творчы калектыў будзе складацца з лепшых студэнтаў аркестравага факультэта акадэміі і вучняў устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі сферы культуры Рэспублікі Беларусь.
Для ўдзелу ў Праекце ўсім зацікаўленым асобам неабходна да 25 чэрвеня 2026 года прадаставіць на адрас электроннай пошты ork_dekan@bgam.by і ork@bgam.by наступныя дакументы:
заяўка (прыкладаецца);
відэазапіс выканання двух рознахарактарных музычных твораў (спасылка на воблачнае сховішча або інтэрнэт-відэаплатформу);
інфармацыя аб выніках удзелу ў конкурсных мерапрыемствах рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўняў;
матывацыйны ліст (эсэ “Я – удзельнік творча-адукацыйнага праекта “Маладзёжны сімфанічны аркестр”” аб’ёмам не больш за 2000 знакаў).
Удзельнікам, якія прайшлі адбор, будуць высланы на адрас электроннай пошты, указаны ў заяўцы ўстаноўленай формы, аркестравыя партыі музычных твораў, якія плануюцца да развучвання і выканання ў рамках рэалізацыі Праекта, не пазней 13 ліпеня 2026 года.
Інфармацыя аб часе і месцы рэгістрацыі будзе накіравана на адрас электроннай пошты, указаны ў заяўцы ўстаноўленай формы, кожнаму ўдзельніку, які прайшоў адбор, не пазней за 27 ліпеня 2026 года.
Усе мерапрыемствы ў рамках праекта праводзяцца на бязвыплатнай аснове. Тым, хто мае патрэбу на ўвесь перыяд правядзення праекта, прадастаўляецца інтэрнат па адрасе: вул. Кісялёва, 61. Арыенціровачны кошт пражывання складае 5 беларускіх рублёў за суткі (дадаткова 5 беларускіх рублёў за прадастаўленне пасцельнай бялізны). Па ўсіх дадатковых пытаннях можна звяртацца на аркестравы факультэт акадэміі па тэлефонах: 8 (017) 3556950, 8 (017) 3791948.