• Навiны

Адбылося адкрыццё Фестывалю “Парад ансамбляў духавога камернага мастацтва”

19.03.2024

18 сакавіка ў музычнай гасцёўні Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі адбылося адкрыццё Фестывалю” Парад ансамбляў духавога камернага мастацтва”, які штогод праводзіць кафедра драўляных духавых інструментаў.
У першы дзень фестывалю сваё майстэрства ансамблевага выканальніцкага мастацтва прадэманстравалі навучэнцы аддзялення духавых і ўдарных інструментаў Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.
Творчую атмасферу і шчырыя эмоцыі маладых музыкантаў шматлікая публіка падтрымлівала працяглымі апладысментамі!
Віншуем педагогаў і навучэнцаў з паспяховым пачаткам фестывалю!