14 красавіка ў Магілёўскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў імя Яўгена Глебава завяршыўся святочны канцэрт у гонар адкрыцця маштабнага прафарыентацыйнага адукацыйна-творчага праекта” Маладзёжны Музычны мост”, арганізаванага Беларускай дзяржаўнай акадэміяй музыкі .
Ва ўрачыстай частцы канцэрта-адкрыцця з прывітальнымі словамі ў адрас удзельнікаў праекта, супрацоўнікаў і навучэнцаў Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў і Магілёўскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў імя Яўгена Глебава выступілі:
Рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Алена Віктараўна Куракіна.
Дырэктар Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў Стэльмах Андрэй Алегавіч.
Дырэктар Магілёўскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў імя Я.Глебава Курсакоў Аляксандр Яўгенавіч.
У канцэрце прынялі ўдзел студэнты і выкладчыкі акадэміі .