ЧАМУ ВЫБІРАЮЦЬ АКАДЭМІЮ МУЗЫКІ
Унікальны 90-гадовы вопыт адукацыйнай дзейнасці ў сферы акадэмічнай музычнай адукацыі;
Актыўнае міжнароднае супрацоўніцтва з замежнымі ўстановамі вышэйшай адукацыі, якое дазваляе ўкараняць у адукацыйны працэс перадавы вопыт міжнароднай акадэмічнай супольнасці;
Ажыццяўленне практыка-арыентаванага адукацыйнага працэсу і арганізацыя практыкі студэнтаў у Вялікім тэатры Беларусі, Беларускай дзяржаўнай філармоніі і вядучых творчых калектывах Рэспублікі Беларусь;
Актыўнае творчае і навуковае жыццё, якое забяспечвае магчымасць удзельнічаць у найбуйнейшых міжнародных форумах, конкурсах і канферэнцыях;
Забеспячэнне камфартабельным інтэрнатам ўсіх іншагародніх студэнтаў;
Фарміраванне ўсебакова развітай, творчай асобы з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, падрыхтоўка высокапрафесійных спецыялістаў у сферы музычнай культуры і адукацыі.
Абітурыенты, якія паступаюць у Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі ў 2024 годзе будуць навучацца па наступных спецыяльнасцях:
Харэаграфічнае мастацтва
Музыказнаўства
Кампазіцыя
Дырыжыраванне
Музычна-інструментальнае мастацтва (фартэпіяна)
Музычна-інструментальнае мастацтва (скрыпка)
Музычна-інструментальнае мастацтва (альт)
Музычна-інструментальнае мастацтва (віяланчэль)
Музычна-інструментальнае мастацтва (кантрабас)
Музычна-інструментальнае мастацтва (арфа)
Музычна-інструментальнае мастацтва (флейта)
Музычна-інструментальнае мастацтва (габой)
Музычна-інструментальнае мастацтва (кларнет)
Музычна-інструментальнае мастацтва (фагот)
Музычна-інструментальнае мастацтва (валторна)
Музычна-інструментальнае мастацтва (туба)
Музычна-інструментальнае мастацтва (трамбон)
Музычна-інструментальнае мастацтва (труба)
Музычна-інструментальнае мастацтва (барытон)
Музычна-інструментальнае мастацтва (саксафон)
Музычна-інструментальнае мастацтва (ударныя інструменты)
Музычна-інструментальнае мастацтва (гітара класічная)
Музычна-інструментальнае мастацтва (балалайка)
Музычна-інструментальнае мастацтва (домра)
Музычна-інструментальнае мастацтва (мандаліна)
Музычна-інструментальнае мастацтва (цымбалы)
Музычна-інструментальнае мастацтва (баян, акардэон)
Вакальнае мастацтва
Абітурыенты ў прыёмную камісію прадстаўляюць наступныя дакументы (усе дакументы прадстаўляюцца ў АРЫГІНАЛЕ):
заява на імя рэктара па ўстаноўленай форме (запаўняецца пры падачы дакументаў, альбо спампоўваецца з сайта акадэміі);
дакумент аб адукацыі і дадаткі да яго;
сертыфікаты цэнтралізаванага тэсціравання, праведзеныя ў Рэспубліцы Беларусь у год прыёму, або ў папярэдні год прыёму;
медыцынская даведка аб стане здароўя па форме, устаноўленай Міністэрствам аховы здароўя для абітурыентаў устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь;
выпіска прышчэпак з паліклінікі па месцы жыхарства;
6 фотаздымкаў памерам 3х4 см;
пашпарт і копія пашпарта;
характарыстыка з папярэдняга месца вучобы;
ваенны білет або пасведчанне прызыўніка (з копіяй).