Бібліятэка Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі падрыхтавала тэматычную выставу “Адзіны народ-адзіная Беларусь»: да Дня народнага адзінства.
17 верасня Рэспубліка Беларусь адзначае дзяржаўнае свята-Дзень народнага адзінства. Ён заснаваны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 чэрвеня 2021 г. № 206. Дата выбрана не выпадкова: гэты дзень стаў актам гістарычнай справядлівасці ў дачыненні да беларускага народа, падзеленага супраць яго волі ў 1921 г. па ўмовах Рыжскага мірнага дагавора. Адноўленае ў 1939 г. адзінства дазволіла Беларусі выстаяць у гады Вялікай Айчыннай вайны, заняць ганаровае месца ў міжнароднай супольнасці, стаць адным з сузаснавальнікаў ААН. Сёння беларускі народ адзіны ў выбары стратэгічнага курсу на развіццё моцнай, суверэннай і квітнеючай краіны. Мы, беларусы, – мірныя людзі, нам уласцівыя адкрытасць і добразычлівасць, талерантнасць і спагадлівасць, вернасць і высакароднасць, клопат і ўвага. Мы трапятліва ставімся да сваёй гісторыі і ганарымся ёю. Мы зноў нагадаем свету, што беларусы-асаблівы народ, які самастойна вызначае свой шлях развіцця, вырашальны (юць) свой лёс, здольны выстаяць і перамагчы. І так будзе заўсёды.
На тэматычнай выставе прадстаўлены кнігі, энцыклапедычныя і даведачныя выданні, матэрыялы канферэнцый, падручнікі, артыкулы з часопісаў і газет, у якіх выкладзены найважнейшыя гістарычныя факты і падзеі Беларусі, станаўленне яе дзяржаўнасці, эканамічнага і культурнага развіцця.
Экспазіцыя размяшчаецца ў ліфтавым холе (6 паверх) навучальнага корпуса № 3 (вул.П. Броўкі, 22) з 03 верасня па 10 кастрычніка 2025 года.