• Навiны

Тэматычная выстава «Нямецкі кампазітар, піяніст, дырыжор Людвіг ван Бетховен»: да 255-годдзя з дня нараджэння (1770 – 1827)

19.12.2025

Бібліятэка Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі прадстаўляе тэматычную выставу «Нямецкі кампазітар, піяніст, дырыжор Людвіг ван Бетховен»: да 255-годдзя з дня нараджэння (1770 – 1827).

Л. Бетховен — выбітны кампазітар венскай класічнай школы, піяніст, дырыжор, педагог. Яго музыка, валодаючы ўнікальнай універсальнасцю і пазнавальнасцю, а таксама лірычнай выразнасцю і драматычнай моцай, натхняе людзей і выклікае глыбокія пачуцці, што пацвярджае яе вечную актуальнасць. Жыццёвы шлях кампазітара быў няпростым. Складаныя сямейныя абставіны, нарастаючая глухата, неразуменне сучаснікамі яго творчасці — усё гэта наклала адбітак на яго асобу, але ён з гонарам прайшоў усе выпрабаванні.

Яго пяру належыць больш за 240 твораў, сярод іх дзевяць завершаных сімфоній, пяць фартэпіянных канцэртаў і 18 струнных квартэтаў. Большасць твораў Бетховена ўключана ў навучальны і канцэртны рэпертуар  музыкантаў. Знакамітая «Лунная соната», мелодыя «An die Freude» з чацвёртай часткі Сімфоніі № 9 сталі «шлягерамі», з якіх для многіх слухачоў пачаўся працэс знаёмства са светам класічнаймузыкі.

На выставепрадстаўленынотныявыданнівядомыхтвораў Л. Бетховенадля фартэпіяна, партытуры сімфанічных твораў, вакальныя творы, а таксама манаграфіі, ілюстраваныя альбомы, навуковыя даследаванні, артыкулы, нарысы, лекцыі аб творчым і жыццёвым шляху кампазітара.Экспазіцыюдапаўняюцькампакт-дыскі з творамі Л. Бетховена.

Выстава размяшчаецца ў ліфтавым холе (6 паверх) навучальнага корпуса № 3 (вул.П. Броўкі, 22), з 20 снежня 2025 года па 26 студзеня 2026 года.