Бібліятэка Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі прадстаўляе тэматычную выставу «Вызваленне Беларусі: гісторыя, авеяная славай»: да 80-годдзя аперацыі «Баграціён» (чэрвень – жнівень 1944 г.) і вызвалення Беларусі ад нямецка-фашыстскіх захопнікаў.
Вялікая Айчынная вайна з’яўляецца адной з ключавых падзей сучаснай айчыннай гісторыі. Памяць аб гэтых падзеях, гераічных подзвігах нашых суайчыннікаў на франтах і самаадданай працы ў тыле, смутак аб велізарных стратах, якія Беларусь панесла ў гады вайны, з’яўляецца адным з галоўных складнікаў гістарычнай свядомасці беларускага народа і садзейнічае духоўнаму аб’яднанню нашага грамадства.
У 2024 годзе спаўняецца 80 гадоў з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гэты шлях пачаўся ў 1943 годзе, калі ў выніку правядзення Смаленскай, Бранскай, Чарнігаўска-Прыпяцкай, Лепельскай, Гомельска-Рэчыцкай аперацый былі вызваленыя першыя гарады Беларусі.
Поўнае вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў звязана з наступальнай аперацыяй Чырвонай Арміі, якая ўвайшла ў гісторыю пад кодавай назвай «Баграціён». Не маючая сабе роўных па прасторавым размаху, беларуская наступальная аперацыя па праве лічыцца найбуйнейшым дасягненнем ваеннага мастацтва. Яна пачалася 23 чэрвеня 1944 года. А ўжо 3 ліпеня быў вызвалены Мінск – сталіца БССР. У ходзе другога этапу аперацыі, ў ліпені 1944 года, былі вызвалены Маладзечна, Смаргонь, Баранавічы, Навагрудак, Пінск, Гродна.
Наймацнейшая групоўка вермахта была разгромлена. Гэта стала магчымым дзякуючы мужнасці, гераізму, рашучасці і самаахвярнасці сотняў тысяч савецкіх воінаў і беларускіх партызан, многія з якіх загінулі смерцю адважных на нашай зямлі ў імя Перамогі над ворагам.
За мужнасць і гераізм, праяўленыя ў ходзе аперацыі “Баграціён”, больш за 1600 генералаў, афіцэраў і салдат атрымалі званне Героя Савецкага Саюза, больш за 400 тысяч воінаў і партызан ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі.
На выставе прадстаўлены энцыклапедычныя, даведачныя і навуковыя выданні, артыкулы з навуковых зборнікаў, ілюстрацыйны матэрыял, фотаздымкі, нотныя выданні, аўдыёзапісы.
Экспазіцыя размяшчаецца ў фае Вялікай залы навучальнага корпуса № 1 (вул. Інтэрнацыянальная, 30) з 3 мая па 25 жніўня 2024 года.