Бібліятэка Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі прадстаўляе тэматычную выставу “У сімвалах – гісторыя краіны”: прымеркаваную да 20 годдзя прыняцця Закона Рэспублікі Беларусь “Аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь”.
У свеце шмат народаў і краін. І кожная краіна, кожны народ адрозніваюцца ад іншых: моваю, звычаямі, вопраткай, выглядам. Кожны народ і краіна маюць таксама свае адметныя знакі – гэта ГЕРБ, СЦЯГ і ГІМН.
У гэтым годзе спаўняецца 20 гадоў з часу прыняцця (5 ліпеня 2004 года) Закона Рэспублікі Беларусь “Аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь”, які накіраваны на прававое рэгуляванне пытанняў дзяржаўных сімвалаў Беларусі, устаноўленых Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, і вызначае апісанне і парадак іх выкарыстання.
У адпаведнасцi з артыкулам 19 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь Дзяржаўны сцяг, Дзяржаўны герб i Дзяржаўны гiмн з’яўляюцца сiмваламi яе дзяржаўнага суверэнiтэту.
Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь з’яўляецца дзяржаўным святам у нашай рэспубліцы і адзначаецца штогод у другую нядзелю мая.
На выставе прадстаўлены выданні, якія раскрываюць ролю і месца галоўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь у сістэме дзяржаўнага ладу нашай краіны: энцыклапедыі, даведнікі, грамадска-палітычныя і навукова-папулярныя часопісы, вучэбная літаратура па ідэалогіі і гісторыі беларускай дзяржавы.
Экспазіцыя размяшчаецца ў каб. 138 навучальнага корпуса № 1 (вул. Інтэрнацыянальная, 30) з 8 мая па 31 снежня 2024 года.