Сёлета Беларусь і ўвесь свет адзначаюць 80-годдзе Перамогі над фашысцкай Германіяй. 9 мая гэта не проста святочная дата. Гэта памяць пра гераічную барацьбу, пра вялікую ахвяру нашага народа, які змагаўся дзеля светлай будучыні, за свабоду і мір на сваёй зямлі. Мінула 80 гадоў, аднак рэха трагічных падзеяў яшчэ адгукаецца ў нашых сэрцах, а памяць пра гераізм продкаў жыве і натхняе новыя пакаленні на захаванне міру і адзінства.
Вайна бязлітасна адбірала самае дарагое: жыццё, каханне, родных, упэўненасць у заўтрашнім дні, дзяцінства і шчасце, нават надзею, але заўсёды ў людзей заставалася — музыка. Яна не змаўкала падчас вайны і дапамагала гуртаваць людзей, ўсяляла ўпэўненасць у перамозе і падтрымлівала ў цяжкія часы. У гады Вялікай Айчыннай вайны з’явіліся добра ўсім вядомыя кампазіцыі: «Свяшчэнная вайна» (вершы В. Лебедзева-Кумача, музыка А. Аляксандрава), «Сіняя хустачка» (вершы Я. Галіцкага, музыка Е. Пецярсбурскага), «Чакай мяне» (вершы К. Сіманава, музыка М. Блантэра), «Цёмная ноч» (вершы В. Агатава, музыка М. Багаслоўскага ), “Кацюша” (вершы М. Ісакоўскага, музыка М. Блантэра) і многія іншыя песні. У іх радках ёсць усё: – і горыч адступленняў у першыя месяцы вайны, і эпізоды ваеннага жыцця салдат, і расказы аб баявых падзвігах, і боль страт, і каханне, і надзея, з якой жылі людзі ваеннага пакалення, і радасць вяртання дамоў з перамогай, і памяць аб тых, каму не пашчасціла ўбачыць мірны світанак. Хвалюючая сіла гэтых вялікіх песень застанецца жыць ў шматлікіх пакаленнях і назаўжды захаваецца ў памяці народа.
На выставе прадстаўлены нотныя зборнікі і аудыёвізуальныя выданні, кнігі, часопісы, альбомы пра гісторыю Вялікай Айчыннай вайны, пра кампазітараў і паэтаў, якія стваралі франтавыя песні, пра ўнікальныя гісторыі іх нараджэння і далейшы лёс.
Экспазіцыя выставы размяшчаецца ў ліфтавым холе (6 паверх) вучэбнага корпуса № 3 (вул. П. Броўкі, 22) і фае другога паверха вучэбнага корпуса № 2 (вул. Камуністычная, 9) з 23 красавікапа 20 жніўня 2025 года.