• Навiны

21 лютага увесь свет адзначае Мiжнародны дзень роднай мовы.

06.02.2025

21 лютага увесь свет адзначае Мiжнародны дзень роднай мовы. Гэтае свята сiмвалiзуе ўзаемаразуменне, дыялог, цярплiвасць i добрасуседства, а таксама гiстарычную памяць. Менавiта мова — асноўны i галоўны захавальнiк нашай нематэрыяльнай культурнай спадчыны, веры і творчасцi.

Зараз у свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моваў. Палова з іх пад пагрозай знікнення. Дзеля захавання моў, якія апынуліся на парозе знікнення, міжнародны фонд UNESCO абвясціў Дзень роднай мовы.

Для нашага народа родная мова – беларуская. Так пад час апошняга перапісу палічыла большасць насельніцтва Беларусі. У мове захавана гісторыя, сіла і прыгажосць народнага мастацкага слова. Менавiта з сiвых часоў продкi стварылi для нас моцны падмурак дзяржаўнасцi, з пакалення ў пакаленне перадавалi яго нашчадкам, каб мы ў гэтым вялiкiм свеце мелi свой культурны код, свае асаблiвасцi i адрозненнi ад iншых народаў. “Ад таго, як мы беражом чысціню роднай мовы, якія святы і сімвалы ўпускаем у свой дом, залежыць будучыня нашых дзяцей”, – падкрэсліў Прэзідэнт нашай краіны А. Р. Лукашэнка.

Рэальная падтрымка і захаванне нашай роднай мовы — гэта асабісты клопат кожнага з нас.

Бібліятэка Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі прапануе тэматычную выставу “Родная мова, цудоўная мова”. Віншуем усіх са святам і жадаем заўсёды ганарыцца сваімі каранямі і памятаць салодкія ноткі роднай мовы!

На выставе прадстаўлены навуковыя, энцыклапедычныя і даведачныя выданні, музычна-крытычныя і навуковыя артыкулы, нотныя выданні, навуковыя часопісы, ілюстрацыйны матэрыял.

Экспазіцыя размяшчаецца ў фае другога паверха навучальнага корпуса № 2 (вул. Камуністычная, 9) з 6 лютага па 18 сакавіка 2025 года.