Вашкевіч Юрый Валянцінавіч

Вашкевіч Юрый Валянцінавіч

Пасада:  Старшы выкладчык кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін
Адукацыя:  Беларускі дзяржаўны ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга інстытут фізічнай культуры (1987)
Выкладчык дысцыплін:  Фізічная культура, Прафілактыка прафесійных захворванняў музыкантаў


Нарадзіўся 13 лютага 1963 у г. Мінску.

У Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі працуе з 1987 г.:

1987-1991 – выкладчык  кафедры фізічнага выхавання;

1991-1996 – старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання;

1996-2017 – загадчык кафедры фізічнага выхавання;

2018-2022 – дацэнт кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін.

З 2022 – старшы выкладчык кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін.

У сваёй працы ў акадэміі музыкі шмат намаганняў аддае выхаваўчай і грамадскай  дзейнасці.

З 2018 па 2020 гг. куратар вучэбных груп;

З’яўляецца грамадскім інспектарам аховы працы Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі; членам грамадскага  аб’яднання «Белая Русь», кіраўніком атрада добраахвотнай дружыны Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі;

Ю.В. Вашкевіч – кіраўнік калектыву фізічнай культуры і спорта Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, суддзя па спорце нацыянальнай катэгорыі (лёгкая атлетыка). Пераможца (1978 г.) і неаднаразовы прызёр (1979-1980 гг.) першынстваў БССР па лёгкай атлетыцы.

Сярод выхаванцаў – пераможца і прызёр  Рэспубліканскай універсіяды Ларкоў Д.І., (2016, 3-е месца; 2019 г. – 1-е месца);

Кафедра фізічнага выхавання Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі пад кіраўніцтвам Ю.В. Вашкевіча заняла 2-е месца ў Рэспубліканскам аглядзе-конкурсе на лепшую пастаноўку фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы ў УВА (2010 г.), а таксама 3-е месца ў Рэспубліканскам фестывале «Старт пакаленняў» (2016 г.)

Актыўная професійная і грамадская дзейнасть Ю.В. Вашкевіча неаднаразова адзначалася падзякамі і граматамі кіраўніцтва Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі і Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

Мае  звыш 18 навуковых і вучэбна-метадычных работ. 

  • Асаблівасці фізічнага выхавання студэнтаў, якія маюць блізарукасць: метад. распрацоўка / Ю.В. Вашкевіч. – Мінск: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі, 2017.
  • Змачынскі А.А., Вашкевіч Ю.В. Прафесійна-прыкладная фізічная падрыхтоўка студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі: Метадычная распрацоўка / А.А. Змачынскі, Ю.У. Вашкевіч. – Мінск: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі, 2017.
  • Шляхі павышэння эфектыўнасці заняткаў фізічнай культурай студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі / Ю.У. Вашкевіч // Матэрыялы Міжнар. навуковага кангрэса “Каштоўнасці, традыцыі і навацыі сучаснага спорту”. Мінск: БДУФК, 2018. – Ч. 2. – С. 71-72.
  • Аб выкарыстанні музыкі, рытмікі, пластыкі і танцаў на занятках па фізічнай культуры для студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі / Ю.У. Вашкевіч // Музычная культура Беларусі і свету: актуальныя праблемы этнамузыкалогіі, гісторыі музыкі, педагогікі / склад. Т. Л. Бярковіч; Навуковыя працы Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Вып. 52. – Мінск: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі, 2021. – С. 173-181.
  • Развіццё фізічных здольнасцей студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі на занятках рытмічнай гімнастыкай / Ю.В.Вашкевіч // Актуальныя праблемы музычнай навукі і адукацыі канца ХХ – пачатку ХХI ст. / склад. М. В. Мацаберыдзэ, Л. Ф. Баранкевіч; Навуковыя працы Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Вып. 54. – Мінск: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі, 2021. – С. 134-141.

Узнагароды:

  • Грамата Рэспубліканскага цэнтра фізічнага выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, 1996 г.;
  • Падзяка Міністра культуры Рэспублікі Беларусь, 2012 г.;
  • Грамата Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі за высокае прафесійнае майстэрства і значны ўклад у павышэнне ўзроўню фізічнай падрыхтоўкі студэнтаў, 2015 г.;
  • Падзяка рэктара Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі за шматгадовую, добрасумленную працу ў складзе савета Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі і значны ўклад ва ўдасканаленне працэсу падрыхтоўкі высокакваліфікаваных спецыялістаў, 2016 г.
  • Грамата Адміністрацыі Цэнтральнага раёна г. Мінска, 2017 г.;
  • Грамата Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, 2019 г.
  • Грамата Адміністрацыі Цэнтральнага раёна г. Мінска, 2020 г.;
  • Грамата Адміністрацыі Цэнтральнага раёна г. Мінска, 2022 г.