Цэнтр творчых праектаў быў створаны 1 лістапада 2024 года шляхам аб’яднання трох структурных падраздзяленняў акадэміі: вучэбнай медыялабараторыі, аддзела канцэртных і спецыяльных творчых праектаў і опернай студыі.
Асноўная мэта цэнтра-інтэграцыя сучасных тэхналогій у адукацыйны працэс, падтрымка творчай актыўнасці студэнтаў і выкладчыкаў, а таксама арганізацыя, каардынацыя і кантроль правядзення канцэртаў, пастановак і іншых мерапрыемстваў. Цэнтр з’яўляецца адным з самых маладых падраздзяленняў акадэміі музыкі.
Цэнтр творчых праектаў адкрыты для супрацоўніцтва з творчымі калектывамі акадэміі, падаючы студэнтам дадатковыя магчымасці для практыкі. Перспектывы развіцця цэнтра адкрываюць новыя гарызонты для студэнтаў, спрыяючы іх прафесійнаму росту.