Кафедра спецыяльнага фартэпіяна

Дзяруга Марыя Міхайлаўна

Пасада: Старшы выкладчык кафедры спецыяльнага фартэпіяна
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (2021, клас У.А.Дулава ,
там жа магістратура пад кіраўніцтвам В.Л.Яканюка ( 2022 )
Выкладчык  дысцыплін: спецыяльны інструмент (фартэпіяна), фартэпіянны ансамбль, азнаямленчая практыка

________________________________________

Нарадзілася 28 кастрычніка 1996 г. у г. Мінску ( Беларусь )

З 2021 года з’яўляецца выкладчыкам кафедры спецыяльнага фартэпіяна Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Марыя Дзяруга вядзе актыўную канцэртную дзейнасць, прымае ўдзел у конкурсах, з’яўляецца лаўрэатам 8 Міжнародных фартэпіянных конкурсаў  (Украіна, Літва, Беларусь, Арменія, Малдова ).

У ліку апошніх дасягненняў — уладальнік срэбранага медаля XII моладзевых Дэльфійскіх гульняў Дзяржаў СНД ( Расія, г. Екацярынбург, 2017 ), званне лаўрэата І ступені ІІІ Міжнароднага конкурсу піяністаў імя Святаслава Рыхтэра ( Беларусь, г. Брэст, 2019 ).

З’яўляецца ўладальніцай Гранд-прэміі і звання лаўрэата спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі (2008 і 2017), прэміі і звання дыпламанта ( 2007 ) і заахвочвальнай прэміі спецыяльнага фонду ( 2010 і 2013 ).

pic pic pic