Кафедра струнных народных інструментаў

Прадзед Вераніка Аляксандраўна

Пасада: Загадчык кафедры струнных народных інструментаў
Навуковая ступень: Кандыдат мастацтвазнаўства (2017)
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (2009) па класе цымбал Я.П. Гладкова, там жа аспірантура пад кіраўніцтвам А.В. Куракінай (2013)
Выкладчык дысцыплін: Спецыяльны інструмент (цымбалы), Ансамбль, Методыка напісання навукова-метадычнай работы, Метадалагічныя асновы выканальніцкага аналізу музычных твораў


Нарадзілася 8 лістапада 1985 г. у Мінску, БССР.

З 2010 г. выкладае на кафедры струнных народных інструментаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (па сумяшчальніцтве). З 2013 на асноўнай рабоце ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, з 2022 г. – загадчык кафедры струнных народных шчыпкова-ударных інструментаў. Ажыццяўляе падрыхтоўку магістраў. Праводзіць заняткі на факультэце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Член Беларускага саюза музычных дзеячаў (2011).

Лаўрэат 9 міжнародных і 3 рэспубліканскіх конкурсаў.

Саліст Беларускай дзяржаўнай філармоніі (2011–2015 гг., з 2021 г. па цяперашні час). Гастралявала па ўсёй Беларусі, краінах былога СССР і Еўропы, дала звыш 300 сольных канцэртаў. Удзельнік Дзён культуры Беларусі за мяжой (Расія, Літва, Латвія) і міжнародных фестываляў (Беларусь, Расія, Польшча, Літва, Латвія, Славенія).

У аснове рэпертуару – сачыненні, спецыяльна напісаныя для беларускіх цымбал. Паставіла каля 50 прэм’ер, больш за дзесятак твораў прысвечана цымбалістыцы. Мае фондавыя запісы на беларускім радыё і тэлебачанні.

Старшыня і член журы рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў. Праводзіць майстар-класы ў ДМШМ (ДШМ), УССА РБ.

За час працы ў акадэміі выпусціла 11 спецыялістаў, з іх 7 – лаўрэаты міжнародных конкурсаў.

У 2017 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму: “Шляхі развіцця акадэмічнага выканальніцтва на беларускіх цымбалах”. Аўтар дакладаў на рэспубліканскіх і міжнародных навукова-практычных канферэнцыях па пытаннях гісторыі, тэорыі і методыкі цымбальнага мастацтва. Складальнік “Хрэстаматыі цымбаліста” (выдадзена 5 зборнікаў нот), выканаўца “Аўдыёкалекцыі музыкі для беларускіх цымбал” (выдадзена 5 CD-дыскаў).

Стыпендыят (2000, 2003, 2005) і лаўрэат (2010, 2012) спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Узнагароджана Ганаровымі Граматамі Беларускага саюза кампазітараў (2008, 2021), Беларускай дзяржаўнай філармоніі (2012, 2013), мае падзякі міністра культуры Рэспублікі Беларусь (2012), рэктара Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (2021).

  • Публікацыі і рукапісы:
  • Прадзед, В.А. Акадэмічнае выканальніцтва на беларускіх цымбалах як феномен сучаснай музычнай культуры: да пастаноўкі праблемы / В.А. Прадзед // Музычная культура Беларусі: на шляхах даследаванняў / склад. Т.С. Якіменка; Навуковыя працы Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Вып. 28. Серыя 6, Пытанні сучаснага музыказнаўства ў даследаваннях маладых вучоных. – Мінск: УА «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі», 2012. – С. 75-83.
  • Прадзед, В.А. З гісторыі фарміравання акадэмічнага выканальніцтва на беларускіх цымбалах: дзейнасць І. Жыновіча / В.А. Прадзед // Мастацтвазнаўства: тэорыя, гісторыя, практыка: навукова-практычны часопіс / гл. рэд. В.Л. Бабюк. – Чэлябінск: Паўднёва-Уральскі дзярж. ін-т мастацтваў ім. П.І. Чайкоўскага, 2012. – №1 (02). – С. 125-129.
  • Прадзед, В.А. Выканальніцкія сродкі музычнай выразнасці ў свеце праблем тэорыі музычна-выканальніцкага мастацтва / В.А. Прадзед // Пытанні музычнага выканальніцкага мастацтва / склад. і навук. рэд. В.Л. Яканюк; Навуковыя працы Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Вып. 36. Серыя 5, Пытанні гісторыі і тэорыі выканальніцкага мастацтва. Музычная педагогіка. – Мінск: УА «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі», 2015. – С. 295-304.
  • Прадзед, В.А. Аб новых тэндэнцыях у развіцці школы ігры на беларускіх цымбалах / В.А. Прадзед // Культура. Навука. Творчасць: зб. навук. ст. / Нав. рэд. Н.О. Аруцюнава. – Мінск: Бел. дзярж. акадэмія музыкі, 2011. – Вып. 5. – С. 364-370.
  • Прадзед, В.А. Аб паняцці “выканальніцкія сродкі музычнай выразнасці” / В.А. Прадзед // Гісторыя і сучаснасць: ад музычнай навукі да выканальніцкай практыцы / склад. Л.А. Волкава; Навуковыя працы Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Вып. 32. Серыя 6, Пытанні сучаснага музыказнаўства ў даследаваннях маладых вучоных. – Мінск: УА «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі», 2014. – С. 131-138.
  • Прадзед, В.А. Шляхі развіцця акадэмічнага выканальніцтва на беларускіх цымбалах: аўтарэф. дыс. … канд. мастацтвазнаўства: 17.00.02 / В.А. Прадзед; УА “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі”. – Мінск, 2017. – 26 с.
  • Прадзед, В.А. Шляхі развіцця акадэмічнага выканальніцтва на беларускіх цымбалах : дыс. … канд. мастацтвазнаўства: 17.00.02 / В.А. Прадзед. – Мінск, 2017. – 140 л.
  • Прадзед, В.А. Рацыяналізацыя гульнявых рухаў цымбаліста / В.А. Прадзед // Культура ва ўмовах глабалізацыі: матэрыялы навуковай канферэнцыі (25–26 лістапада 2009 г.) / рэд. савет: Б.У. Святлоў (старшыня) [і інш.]. – Мн. : Бел. дзярж. ун-т культуры і мастацтваў, 2010. – С. 99-103.
  • Прадзед, В.А. Рацыяналізацыя гульнявых рухаў цымбаліста: практыч. дапаможнік / В. А. Прадзед. – Мінск: Кнігазбор, 2009. – 48 с., Нот.
  • Прадзед, В.А. Сачыненні беларускіх кампазітараў для цымбал сола ў кантэксце станаўлення акадэмічнага выканальніцтва на цымбалах / В.А. Прадзед // Музычная культура Беларусі і свету: новыя напрамкі даследаванняў / склад. А.В. Куракіна; Навуковыя працы Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Вып. 29. Серыя 6, Пытанні сучаснага музыказнаўства ў даследаваннях маладых навукоўцаў. – Мінск: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі, 2013. – С. 68-77.
  • Прадзед, В.А. Творчая дзейнасць А. Гладкова ў кантэксце развіцця акадэмічнай школы ігры на беларускіх цымбалах / В.А. Прадзед // Весці беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. – 2012. – №20. – С. 175-179.
  • Аўтар шэрагу перакладаў для цымбалаў, выканальніцкіх рэдакцый твораў беларускіх, рускіх і замежных кампазітараў.

Складальнік:

  • Метадалагічныя асновы выканальніцкага аналізу музычных твораў: вучэбная праграма ўстановы вышэйшай адукацыі па вучэбнай дысцыпліне для спецыяльнасці 1-16 01 08 Струнныя народныя шчыпкова-ўдарныя інструменты / Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Установа адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі”; [укладальнік В.А. Прадзед]. – Мінск, 2020. – 12 с.
  • Прадзед, В.А. Ад складальніка, метадычныя тлумачэнні / В.А. Прадзед // Вяселы гадзіннік : п’есы для цымбалаў і фартэпіяна : нот. выданне / склад. В.А. Прадзед. — Баранавічы : выдавец У.А. Грушэўскі, 2012. — С. 3–6.
  • Спецыяльны інструмент: вучэбная праграма ўстановы вышэйшай адукацыі па вучэбнай дысцыпліне для накіравання спецыяльнасці 1-16 01 08-02 Струнныя народныя шчыпкова-ўдарныя інструменты (цымбалы) / Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Установа адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі”; [укладальнік В.А. Прадзед]. – Мінск, 2021. – 20 с.Хрэстаматыя цымбаліста : творы для беларускіх цымбалаў сола I / укл. В.А.Прадзед. — Мінск : выдавецтва «Чатыры чвэрці», 2014. — 40 с.;
  • Хрэстаматыя цымбаліста : творы для беларускіх цымбалаў сола II / укл. В.А.Прадзед. — Мінск : выдавецтва «Чатыры чвэрці», 2015. — 44 с.;
  • Хрэстаматыя цымбаліста : творы для беларускіх цымбалаў у складзе ансамбля I / укл. В.А.Прадзед. — Мінск : выдавецтва «Чатыры чвэрці», 2015. — 40 с.;
  • Хрэстаматыя цымбаліста : творы для беларускіх цымбалаў у складзе ансамбля II / укл. В.А.Прадзед. — Мінск : выдавецтва «Чатыры чвэрці», 2015. — 40 с.;
  • Хрэстаматыя цымбаліста : клавіры твораў для беларускіх цымбалаў з аркестрам I / укл. В.А. Прадзед. — Мінск : выдавецтва «Чатыры чвэрці», 2018. — 48 с..

Літаратура аб педагогу:

  • часопіс «Мастацтва» (2010, №5)
  • часопіс «Музычнае жыццё» (2013, №3; 2013, №9);
  • газета «СБ. Беларусь сегодня» (2011, 12 каст.; 2012, 22 траўня; 2013, 14 сак.);
  • газета “ЛіМ” (2007, 30 ліст.; 2011, 18 ліст.);
  • газета «Культура» (2008, 27 снеж.; 2009, 21 сак.; 2009, 22 жн.; 2010, 6 сак.; 2011, 12 сак.; 2012, 10 сак.; 2013, 16 сак.);
  • Гонар Беларусі. Маладыя, таленавітыя, таленавітыя (Мінск, 2015);
  • Мдзівані, Т.Г. Народна-інструментальнае канцэртна-выканальніцкае мастацтва: акардэон, баян, балалайка, гітара, домра, цымбалы // Беларускае канцэртна-выканальніцкае мастацтва: апошняя трэць XX стагоддзя – пач. XXI стагоддзі. Мінск, 2012;
  • Мдзівані, Т.Г. Народна-інструментальнае канцэртна-выканальніцкае мастацтва: ігра на гітары, домры, мандаліне, цымбалах, баяне, акардэоне // Беларускае канцэртна-выканальніцкае мастацтва сучаснасці 1991 – 2016. Мінск, 2018.