- Белорусская государственная академия музыки -

https://bgam.by/be

-

Прадзед Вераніка Аляксандраўна

Пасада: Загадчык кафедры струнных народных інструментаў
Навуковая ступень: Кандыдат мастацтвазнаўства (2017)
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (2009) па класе цымбал Я.П. Гладкова, там жа аспірантура пад кіраўніцтвам А.В. Куракінай (2013)
Выкладчык дысцыплін: Спецыяльны інструмент (цымбалы), Ансамбль, Методыка напісання навукова-метадычнай работы, Метадалагічныя асновы выканальніцкага аналізу музычных твораў


Нарадзілася 8 лістапада 1985 г. у Мінску, БССР.

З 2010 г. выкладае на кафедры струнных народных інструментаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (па сумяшчальніцтве). З 2013 на асноўнай рабоце ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, з 2022 г. – загадчык кафедры струнных народных шчыпкова-ударных інструментаў. Ажыццяўляе падрыхтоўку магістраў. Праводзіць заняткі на факультэце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Член Беларускага саюза музычных дзеячаў (2011).

Лаўрэат 9 міжнародных і 3 рэспубліканскіх конкурсаў.

Саліст Беларускай дзяржаўнай філармоніі (2011–2015 гг., з 2021 г. па цяперашні час). Гастралявала па ўсёй Беларусі, краінах былога СССР і Еўропы, дала звыш 300 сольных канцэртаў. Удзельнік Дзён культуры Беларусі за мяжой (Расія, Літва, Латвія) і міжнародных фестываляў (Беларусь, Расія, Польшча, Літва, Латвія, Славенія).

У аснове рэпертуару – сачыненні, спецыяльна напісаныя для беларускіх цымбал. Паставіла каля 50 прэм’ер, больш за дзесятак твораў прысвечана цымбалістыцы. Мае фондавыя запісы на беларускім радыё і тэлебачанні.

Старшыня і член журы рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў. Праводзіць майстар-класы ў ДМШМ (ДШМ), УССА РБ.

За час працы ў акадэміі выпусціла 11 спецыялістаў, з іх 7 – лаўрэаты міжнародных конкурсаў.

У 2017 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму: “Шляхі развіцця акадэмічнага выканальніцтва на беларускіх цымбалах”. Аўтар дакладаў на рэспубліканскіх і міжнародных навукова-практычных канферэнцыях па пытаннях гісторыі, тэорыі і методыкі цымбальнага мастацтва. Складальнік “Хрэстаматыі цымбаліста” (выдадзена 5 зборнікаў нот), выканаўца “Аўдыёкалекцыі музыкі для беларускіх цымбал” (выдадзена 5 CD-дыскаў).

Стыпендыят (2000, 2003, 2005) і лаўрэат (2010, 2012) спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Узнагароджана Ганаровымі Граматамі Беларускага саюза кампазітараў (2008, 2021), Беларускай дзяржаўнай філармоніі (2012, 2013), мае падзякі міністра культуры Рэспублікі Беларусь (2012), рэктара Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (2021).

Складальнік:

Літаратура аб педагогу: