Пасада: Дацэнт кафедры струнных народных інструментаў
Вучонае званне: Дацэнт (2005)
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (1978), там жа асістэнтура-стажыроўка (1980) па класе цымбал Я.П. Гладкова
Выкладчык дысцыплін: Спецыяльны інструмент (цымбалы), Ансамбль, Азнаямленчая практыка, Вывучэнне роднасных народных інструментаў, Сучасная музыка для народных інструментаў, Гісторыя выканальніцтва на народных інструментах
Падойніцына Рыма Уладзіміраўна нарадзілася 18 сакавіка 1954 у п.Чарнышэўск Забайкальскага краю, РСФСР.
Лаўрэат у складзе дуэта з І. Жылінай Адкрытага Усерасійскага фестывалю-конкурсу народнага мастацтва “Захавальнікі спадчыны Расіі” (2010), Агульнарасійскага мастацкага фестывалю “Артыяда народаў Расіі” (2010, 2012, 2014). Член БСМД (1989). Член праўлення (1997) і нам. старшыні (2000) Асацыяцыі беларускіх цымбалістаў (АБЦ).
З 1980 г. выкладае на кафедры струнных народных інструментаў Белдзяржкансерваторыі. З 1994 г. – на пасадзе дацэнта. Мае каля 70 выпускнікоў, звыш 20 з іх – лаўрэаты міжнародных конкурсаў.
Сярод найбольш вядомых выхаванцаў – лаўрэат Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва за 2009 г., артыстка інструментальнага трыа “Лірыца” А. Сочнева; старшыня прадметна-цыклавой камісіі народных інструментаў Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі М. Кучынская; канцэртуючы музыкант, дацэнт універсітэта ў г. Лінц (Аўстрыя) Л. Беладзед; канцэртуючы музыкант, выкладчык ДМШМ № 10 ім. Я.А. Глебава, Т. Краснабаева; дацэнт БДУКіМ, А. Шульгоўская; старшы выкладчык БДПУ ім. М. Танка А. Андрыенка; дырэктар ДМШМ № 19 г. Мінска М. Яфіменка; выкладчык ДМШМ, узнагароджаны медалём Францыска Скарыны і Ганаровым знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Я. Сіраш; салістка Ансамбля нацыянальных інструментаў В’етнама Као Тхі Хыонг Занг і інш.
З 1980-х гг. аказвае метадычную дапамогу выкладчыкам усіх ступеняў музычнай адукацыі. Прымае актыўны ўдзел у рабоце ФПКП Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, БДПУ ім. М. Танка, БелІПК. Праводзіць майстар-класы, з’яўляецца членам журы рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў. Аўтар вялікай колькасці перакладанняў і выканальніцкіх рэдакцый для цымбал твораў беларускіх, рускіх і замежных кампазітараў.
У 1975 – 1978 гг. у складзе Дзяржаўнага народнага аркестра БССР і ў якасці салісткі ў складзе канцэртных брыгад выступала на Паўночным марскім флоце, Байкала-Амурскай магістралі, ва Украіне, Літве, Эстоніі і інш. У складзе дуэта з І. Жылінай выступала з канцэртамі ў многіх гарадах Германіі (2010).
Вядзе навуковую дзейнасць. Аўтар шэрагу артыкулаў у навукова-рэцэнзуемых зборніках і перыядычным друку. Удзельнік навукова-практычных канферэнцый у Беларусі і Расіі. Аўтар анатацый і артыкулаў для буклетаў фестывалю “Międzynarodowy Festiwal Muzyki Wspolchesnej” (Кракаў, 2009) і фестывалю “Гукі Еўразіі” (Улан-Удэ, 2009).
Узнагароджана медалямі В. Гарадоўскай (2004) і палітычнай партыі “Адзіная Расія” “За дасягненні ў галіне культуры, навукі і адукацыі” (2009); нагрудным знакам БСМД “За ўклад у развіццё музычнага мастацтва” (2010); Ганаровымі граматамі ЦК ЛКСМБ (1977, 1978) і Міністэрства культуры РБ (2007); Граматамі Маскоўскай Патрыярхіі (2004, 2009).
Асноўныя публікацыі: