Пасада: Дацэнт кафедры музычнай педагогікі і сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Адукацыя: Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў з адзнакай, 1972 г.; аспірантуру МДУ (Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М.В. Ламаносава), 1994 г. на кафедры агульнага і параўнальна-гістарычнага мовазнаўства пад кір. дактара філалагічных навук Э.М. Меднікавай і доктара філалагічных навук, акадэміка Ю.У. Каляднага Выкладчык дысцыплін: Англійская мова (на першай і другой ступенях вышэйшай музычнай адукацыі)
Нарадзілася ў 1949 у г. Навазыбкаў, Расія. У Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі працуе з 1972 г. Акрамя выкладання англійскай мовы паспяхова рыхтуе магістрантаў да здачы кандыдацкіх экзаменаў.
Стажыравалася: De Sales School Maynooth, Co. Kildare, Ireland (1993); East London School of English, London, UK (accredited by British Council) – двойчы (2011-2012); 35-hour CiVELT course for ESP university teachers within English Teacher Development Programme (British Council), Minsk, Belarus (МДЛУ) (2018).Распрацавала шэраг навучальных курсаў: “Прафесійная мова музыкантаў”, “Размоўная англійская гаворка: лексічныя клішэ, шаблоны і штампы”, “Дзелавая перапіска на англійскай мове” і інш.
На працягу сваёй працы ў Акадэміі музыкі С.К. Шчукіна актыўна працуе ў якасці перакладчыка на музычных майстар-класах, сімпозіумах, сустрэчах з замежнымі музыкантамі; перакладае лекцыі, рэкламныя буклеты Беларускай дзяржаўнай акадэмія музыкі і іншую друкаваную прадукцыю, прысвечаную юбілеям ВНУ і памятным датам беларускай музычнай культуры. Перакладае таксама анатацыі навуковых артыкулаў перыядычнага навукова-тэарэтычнага часопіса “Весцi Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі” (усіх нумароў 1913-2021 г.г.) анатацыі артыкулаў усіх навуковых зборнікаў аж да 2021 г.; замежную перапіску рэктарата і інш.
З 1996 па 2017 г. загадвала кафедрай моў. З 1996 па верасень 2021 г. з’яўлялася членам Вялікага савета Беларускай дзяржаўнай акадэмія музыкі. Доўгі час кіравала створаным ёю Клубам інтэрнацыянальнага сяброўства. З’яўляецца сябрам грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын”.
Кола навуковых інтарэсаў С.К. Шчукінай – тэорыя мовы: музычная лексікаграфія; пісьмовы дыскурс выдатных кампазітараў: Г. Пёрселла, Ф. Куперэна, Ф. Ліста, К. Дэбюсі, А. Скрабіна – кампазітараў, якія адыгралі вялікую ролю ў развіцці славеснага каментара ў нотным тэксце музычнага твора.
Узнагароджана Ганаровай граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (2012), Ганаровымі граматамі рэктара Беларускай дзяржаўнай акадэмія музыкі (2015, 2016, 2021).
Сярод перакладчыцкіх прац:
пераклад буклета мерапрыемстваў у Беларускай дзяржаўнай акадэмія музыкі, прысвечаным 200-гадоваму юбілею С. Манюшкі (On the 200th anniversary of Stanislaw Moniuszko (1819-1872));
рэдакцыя англійскага тэксту факсімільнага даведачнага выдання “Сувязь мастацтваў”/ “Связь искусств” (“Arts’ Links”) да 135-годдзя з дня нараджэння вядомых беларускіх песняроў Я. Купалы і Я. Коласа і да 85-гадовага юбілею Беларускай дзяржаўнай акадэмія музыкі (255 с.). – БДАМ, 2017;
Kleophas Oginsky. Eternal Sorrow of Polonaise («Клеафас. Вечныя сум паланэзу») і інш.
пераклад рэкламнага буклета да 85-годдзя Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (Belarusian State Academy of Music. — 2017) і інш.
Аўтар навуковых і навукова-метадычных работ (каля 50).
Асноўныя публікацыі:
Асноўныя прыметы характару музычнага твора // Пытанні аптымізацыі музычнай адукацыі і выхавання ў вышэйшай школе. Навуковыя працы БелАМ, выпуск 3. – Мн. БДАМ, 1993. – С.187-205;
Славесны каментар «Паэмы экстазу» А. М. Скрабіна // Весці Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. – 2001. – № 1. – С. 78-83;
Крыніцы і шляхі фарміравання рускай музычнай тэрміналогіі // Весці БДАМ. – 2002. – № 89-85;
Музычная лексікаграфія ў Беларусі // Музычнае мастацтва і музычная адукацыя на рубяжы стагоддзяў. Вып.1. – Мн. 2004. – С. 79-86;
Славесныя музычныя рэмаркі ў лексікаграфіі Беларусі і еўрапейскіх краін XVIII–XIX стст. //Сб. “Музычная культура Беларусi i свету”: да 100-годдзя Л.С. Мухарынскай. Навуковыя працы БДАМ. Вып. 12, Серыя 1. Бел. музыч. культура. – Мн. 2006. – С. 259-269;
Трансфармацыя паэтычнай карціны свету М. Багдановіча ў перакладах на рускую і англійскую мовы // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманiтарных навук. – 2008. – №1. – С. 103-110 (у суаўтарстве з Міхайлавай А.У.);
Выява кахання, створаная музычнымі і лінгвістычнымі сродкамі ў «Паэме экстазу» А.М. Скрабіна // Актуальныя праблемы славянскай філалогіі. Серыя: Лiнгвiстыка i лiтаратуразнаўства. – Бердзянск: БДПУ, 2013. – Віп. XXVII. -Ч.3. – С. 418-429;
фармуляцыйнасць у англійскай музычнай літаратуры //Book of Abstracts: 7 conference FLaRN (Formulaic Language Research Network). – Vilnius University 28-30 June 2016. – С. 64-65;
Штогадовыя публікацыі ў зборніках навуковых артыкулаў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь з 2014 па 2019;
Кафедра моў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі: гісторыя, дасягненні, перспектывы // Весці БДАМ. – 2017. — № 31. – С.109-113 (у суаўтарстве з праф. А.У. Міхайлавай).
Праблемы перакладу на розных этапах асваення замежнай мовы ў музычнай ВНУ // Зборнік навуковых артыкулаў: Выкладанне замежных моў у полікультурным свеце. – Мінск: ПДПУ ім. М. Танка. – 2021 (опубл. На e-library).
Мастацкая каштоўнасць рэмаркі ў “Паэме экстазу” А.М. Скрабіна ў кантэксце паэтычнай творчасці кампазітара // Весці БДАМ. – 2020. – № 37. – С. 145-150. і інш.