- Белорусская государственная академия музыки -

https://bgam.by/be

-

Шчукіна Святлана Канстанцінаўна

Пасада: Дацэнт кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін
Адукацыя: Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў з адзнакай, 1972 г.; аспірантуру МДУ (Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М.В. Ламаносава), 1994 г. на кафедры агульнага і параўнальна-гістарычнага мовазнаўства пад кір. дактара філалагічных навук Э.М. Меднікавай і доктара філалагічных навук, акадэміка Ю.У. Каляднага
Выкладчык дысцыплін: Англійская мова (на першай і другой ступенях вышэйшай музычнай адукацыі)


Нарадзілася ў 1949 у г. Навазыбкаў, Расія. У Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі працуе з 1972 г. Акрамя выкладання англійскай мовы паспяхова рыхтуе магістрантаў да здачы кандыдацкіх экзаменаў.

Стажыравалася: De Sales School Maynooth, Co. Kildare, Ireland (1993); East London School of English, London, UK (accredited by British Council) – двойчы (2011-2012); 35-hour CiVELT course for ESP university teachers within English Teacher Development Programme (British Council), Minsk, Belarus (МДЛУ) (2018).Распрацавала шэраг навучальных курсаў: “Прафесійная мова музыкантаў”, “Размоўная англійская гаворка: лексічныя клішэ, шаблоны і штампы”, “Дзелавая перапіска на англійскай мове” і інш.

На працягу сваёй працы ў Акадэміі музыкі С.К. Шчукіна актыўна працуе ў якасці перакладчыка на музычных майстар-класах, сімпозіумах, сустрэчах з замежнымі музыкантамі; перакладае лекцыі, рэкламныя буклеты Беларускай дзяржаўнай акадэмія музыкі і іншую друкаваную прадукцыю, прысвечаную юбілеям ВНУ і памятным датам беларускай музычнай культуры. Перакладае таксама анатацыі навуковых артыкулаў перыядычнага навукова-тэарэтычнага часопіса “Весцi Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі” (усіх нумароў 1913-2021 г.г.) анатацыі артыкулаў усіх навуковых зборнікаў аж да 2021 г.; замежную перапіску рэктарата і інш.

З 1996 па 2017 г. загадвала кафедрай моў. З 1996 па верасень 2021 г. з’яўлялася членам Вялікага савета Беларускай дзяржаўнай акадэмія музыкі. Доўгі час кіравала створаным ёю Клубам інтэрнацыянальнага сяброўства. З’яўляецца сябрам грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын”.

Кола навуковых інтарэсаў С.К. Шчукінай – тэорыя мовы: музычная лексікаграфія; пісьмовы дыскурс выдатных кампазітараў: Г. Пёрселла, Ф. Куперэна, Ф. Ліста, К. Дэбюсі, А. Скрабіна – кампазітараў, якія адыгралі вялікую ролю ў развіцці славеснага каментара ў нотным тэксце музычнага твора.

Узнагароджана Ганаровай граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (2012), Ганаровымі граматамі рэктара Беларускай дзяржаўнай акадэмія музыкі (2015, 2016, 2021).

Сярод перакладчыцкіх прац:

Аўтар навуковых і навукова-метадычных работ (каля 50).

Асноўныя публікацыі: