Кафедра сацыяльна-гуманітарных дысцыплін

Кісялёва Ала Пятроўна

Пасада: Старшы выкладчык кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці “Матэматыка” (1984).
Выкладчык дысцыплін: Асновы музычнай інфарматыкі


Нарадзілася 25 студзеня 1963 года ў Мінску, Беларусь.

У Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі з 2001 года працуе  выкладчыкам дысцыпліны “Асновы музычнай інфарматыкі” (па сумяшчальніцтве). З 2011 года асноўная дзейнасць у Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі: вядучы інжынер-праграміст аддзела інфармацыйных тэхналогій, начальнік аддзела інфармацыйных тэхналогій (з 2014 па 2021). Старшы выкладчык кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі 2013 года.

Аўтар камп’ютарных тэстаў ацэнкі ведаў навучэнцаў па тэмах дысцыпліны “Асновы музычнай інфарматыкі”.

Аўтар відэасуправаджэння і электронных дэкарацый шматлікіх канцэртаў і мерапрыемстваў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, сярод якіх:

музычныя праекты – “Дакрананне” 2016 год, “Музычная спадчына радзімы” да 90-годдзя Я.Глебава 2019 год;

штогадовыя канцэртныя фестывалі – “Велікапосныя канцэрты: адраджаем культурныя традыцыі” (2018-2020), “Міжнародны Велікодны фестываль” (2017-2019);

тэматычныя канцэрты – “550-годдзе Іконы Божай Маці Жыровіцкай” (2020);

фільм-віншаванне выпускнікоў юбілейнага 80 выпуску Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі(2020),

пастаноўкі опернай студыі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі – “Царская нявеста” М. Рымскага-Корсакава, “Яўгеній Анегін” П. Чайкоўскага, “Алека” С. Рахманінава.

За плённую добрасумленную дзейнасць і значны ўклад ва ўдасканаленне працэсу падрыхтоўкі высокакваліфікаваных спецыялістаў узнагароджана Ганаровай граматай Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (2016, 2020), а таксама адзначана падзякай рэктара Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (2015, 2019).

pic pic pic