Пасада: загадчык кафедры камернага ансамбля
Вучоная ступень: кандыдат мастацтвазнаўства ( 2012 )
Вучонае званне: дацэнт ( 2016 )
Адукацыя: ССМШ пры Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі (1976, клас Е.Г. Пукста), Беларуская дзяржаўная кансерваторыя ім. А.В.Луначарскага (1981, клас Л.З. Тэр-Мінасян), асістэнтура-стажыроўка пры Ленінградскай ордэна Леніна дзяржаўнай кансерваторыі ім. М.А.Рымскага-Корсакава ( 1988 ) пад кіраўніцтвам Е.А. Шафран, аспірантура Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі ( 2011 ) пад кіраўніцтвам К.І. Сцепанцевіч
Выкладчык дысцыплін: камерны ансамбль
Нарадзілася 25 красавіка 1957 у г. Оршы (Беларусь).
З 1981 канцэртмайстар кафедры струнных народных інструментаў, з 1992 канцэртмайстар кафедры АВК, з 2002 выкладчык на кафедры камернага ансамбля ( па сумяшчальніцтве ), з 2009 старшы выкладчык у штаце кафедры, з 2013 дацэнт і загадчык кафедры камернага ансамбля Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.
Піяністка, канцэртмайстар, выкладчык дысцыпліны «камерны ансамбль», член Савета аркестравага факультэта, член Вучонага савета Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, член экспертнай камісіі Спецыяльнага фонду Прэзідэнта РБ па падтрымцы таленавітай моладзі.
Дыпламант нацыянальных і міжнародных конкурсаў. Неаднаразова прымала ўдзел у майстар-класах, канцэртах удзельнікаў акадэміі Народнага артыста СССР Ю.Башмета. Ўдзельнічала ў прамым эфіры і запісах на радыё і тэлебачанні, канцэртах у малой зале філармоніі, кафедральных канцэртах і канцэртах педагогаў. Выступала ў дуэце з чэшскім альтыстам Я.Новакам ў Празе і Мінску. Маюцца запісы на CD. Рэгулярна ўдзельнічае ў канцэртах камернай музыкі ў ансамблях з рознымі выканаўцамі ў Маладзёжным тэатры, галерэі М.Савіцкага, музеі-сядзібе ў Лошыцы і інш.
Праводзіць майстар-класы і чытае лекцыі на факультэце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Выступае з лекцыямі ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі. Праводзіць даследаванні ў галіне фартэпіяннага камернага-інструментальнага ансамбля. Прымае ўдзел з дакладамі ў міжнародных канферэнцыях у Беларусі, Расіі, Польшчы.
Член журы адкрытых кафедральных конкурсаў камерных ансамбляў ім. Ю.Ф.Корсака і струнных квартэтаў ім. Н.С. Шчарбакова. Член журы Міжнароднага конкурсу камерных ансамбляў ім. М.К.Агінскага (Беларусь). Старшыня журы «XVIII Міжнароднага конкурсу выканання камерных твораў кампазітараў Літвы» ( Вільня, 2018 ).
Сярод выпускнікоў класа (звыш 130) многія студэнты станавіліся лаўрэатамі і дыпламантамі міжнародных конкурсаў:
Спецыяльным фондам Прэзідэнта РБ па падтрымцы таленавітай моладзі ўзнагароджаны: заахвочвальнай прэміяй – трыа М.Черноок-Г.Забышная-Э.Радвіловіч ( 2017 ), трыа Е.Кузьміч-А.Лісіца-Н.Гуня.
Аказвае метадычную дапамогу музычным каледжам. Старшыня ДЭК ў МДМК ім. М.Глінкі ( 2018, 2019 ), у РДК пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі ( 2020, 2021, 2022 ).
З’яўляецца аўтарам шэрагу артыкулаў у навуковых зборніках і часопісах, кандыдацкай дысертацыі на тэму « Беларускі фартэпіянны камерна- інструментальны ансамбль мяжы XX – XXI стст.: жанрава-стылявыя асаблівасці кампазітарскай творчасці і выканальніцкая практыка ( 2012 ). Аўтар вучэбнай праграмы па дысцыпліне « Камерны ансамбль » для музычных ВНУ (2016 ), вучэбна-метадычнага комплексу для музычных ВНУ (2016), праграмы дзяржаўнага іспыту для ўстаноў вышэйшай адукацыі ( 2017 ).
Публікацыі:
Ўзнагароджана Ганаровай Граматай Міністэрства культуры РБ ( 2014 ), крыштальным прызам Велікоднага фестывалю «За высокая педагагiчнае майстэрства i дасягненнi ў рабоце з таленавiтай моладдзю ».