Сапожнікаў Аляксандр

Сапожнікаў Аляксандр

Пасада: старшы выкладчык кафедры духавых і ўдарных інструментаў
Адукацыя: установа адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі» (1991), магістратура акадэміі музыкі Тэль-Авіўскага універсітэта, Ізраіль (1992).
Выкладаемыя дысцыпліны: «Спецыяльны інструмент», «Чытанне нот з ліста і вывучэнне аркестравых партый», «Вывучэнне роднасных інструментаў», «Прафесійна-арыентаваная практыка»


Сапожнікаў Аляксандр нарадзіўся 09.11.1965 г.

З 1996 да 2003 гг. выкладчык па класе валторны Тэль-Авіўскай акадэміі музыкі. У гэтыя ж гады быў салістам сімфанічнага аркестра «Новай Ізраільскай оперы» і ў Тэль-Авіўскім брас-квінтэце.
З 2004 г. канцэртмайстар гурта валторн сімфанічнага аркестра Нацыянальнага Акадэмічнага Вялікага тэатра Беларусі.
З 2007 г. выкладчык па класе валторны ў дзяржаўнай установе адукацыі «Рэспубліканская гімназія-каледж пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі»
З 2026 года працуе на пасадзе старшы выкладчык па класе валторны (па сумяшчальніцтве) ва ўстанове адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі».
Лаўрэат міжнародных конкурсаў выканаўцаў на медных духавых інструментаў, узнагароджаны Граматай Міністэрства культуры РБ (05.2023).